Крыстыян Гюйгэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыстыян Гюйгэнс
Christiaan Huygens
Christiaan-huygens4.jpg
Нарадзіўся 14 красавіка 1629(1629-04-14)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10]
Гаага, Рэспубліка Злучаных правінцыяў[11][12]
Памёр 8 ліпеня 1695(1695-07-08)[1][3][4][5][6][7][8] (66 гадоў) або 8 чэрвеня 1695(1695-06-08)[9] (66 гадоў)
Гаага, Рэспубліка Злучаных правінцыяў[12]
Навуковая сфэра матэматыка, фізыка, астраномія
Месца працы Француская акадэмія навук
Альма-матэр Лейдэнскі ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Франс Фан Схотэн[13] і Jan Jansz de Jonge Stampioen[d][14]
Вучні Дэні Папен

Крыстыян Гюйгэнс (нід. Christiaan Huygens; 14 красавіка 1629, Гаага — 8 ліпеня 1695, там жа) — нідэрляндзкі мэханік, фізык, матэматык, астраном і вынаходнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гюйгэнс нарадзіўся ў Гаазе. Ягоны бацька, Канстантэйн Гюйгэнс, тайны саветнік прынцаў Аранскіх, быў выдатным літаратарам, які атрымаў таксама добрую навуковую адукацыю. Малады Гюйгэнс вывучаў права і матэматыку ў Лейдэнскім унівэрсытэце, затым вырашыў прысьвяціць сябе навуцы. У 1651 годзе была апублікаваная праца «Разважаньні пра квадратуру гіпэрбалы, эліпса і круга».

Разам з братам ён удасканаліў тэлескоп, давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў кольцы Сатурна (Галілей таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, Тытан.

У 1657 годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю ківачовага гадзіньніка. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая сьлепата. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў ківач і падтрымліваў незгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.

У 1665 годзе па запрашэньні Жана-Батыста Кальбэра асеў у Парыжы і быў залічаны ў сябры Францускай акадэміі навук. У 1666 годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.

У 1673 годзе пад назвай «Ківачовы гадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па кінэматыцы паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у Ньютана, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта мэханікі

У сувязі з хуткім скасаваньнем Нанцкага эдыкта ў 1681 годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у каталіцызм, вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар Гюйгэнса былі названыя:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639749 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  4. ^ а б Christiaan Huygens
  5. ^ а б Christiaan Huygens — 2009.
  6. ^ а б SNAC — 2010.
  7. ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
  8. ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  9. ^ а б http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=19852
  10. ^ Indiana Philosophy Ontology Project
  11. ^ а б Berry A. A Short History of AstronomyJohn Murray, 1898.
  12. ^ а б в г Гюйгенс Христиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  13. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.
  14. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крыстыян Гюйгэнссховішча мультымэдыйных матэрыялаў