Круіз па джунглях
Круіз па джунглях | |
па-ангельску: Jungle Cruise[1] | |
Жанр | прыгодніцкі фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Jungle Cruise[d][1] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Вытворчасьць | Walt Disney Pictures[d], Seven Bucks Productions[d] і Davis Entertainment[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] |
Дата выхаду | 2021, 29 ліпеня 2021[2] і 30 ліпеня 2021 |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Круі́з па джу́нглях» (па-ангельску: Jungle Cruise) — амэрыканскі фантастычны прыгодніцкі фільм 2021 году, зьняты рэжысэрам Жаўмэ Кулетам-Сэра паводле сцэнару Глена Фікара, Джона Рэкуа і Майкла Грына. Ідэя фільму была народжаная дзякуючы аднайменнаму атракцыёну ў парку Ўолта Дыснэя. Галоўныя ролі выканалі Дўэйн Джонсан, Эмілі Блант, Эдгар Рамірэс, Джэк Ўайтгол, Джэсі Плэманз і Пол Джамаці.
Пляны па стварэньне мастацкага фільму, які б распавядаў пра атракцыён, зьявіліся ў 2004 годзе, але праект не распрацоўваўся да 2011 году. У наступным фільм быў закінуты, пакуль да праекту не далучыўся Джонсан у 2015 годзе. Блант ды іншыя акторы ўвайшлі ў праект толькі ў 2018 годзе, што дазволіла распачаць здымкі фільму на Гаваях і ў Атланце, штат Джорджыя, з траўня па верасень таго ж году. Бюджэт фільму склаў 200 млн даляраў, што зрабіла яго адным з самых дарагіх у гісторыі. Мантаж і рэдакцыя матэрыялу, а таксама пандэмія каранавірусу выклікалі затрымкі ў рэлізе, які ў выніку адбыўся ў ЗША 30 ліпеня 2021 году адначасова ў кінатэатрах і ў лічбавым выглядзе праз плятформу Disney+ з прэм’ер-доступам.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньні пачынаюцца ў 1556 годзе, калі Дон Агірэ (Эдгар Рамірэс) вядзе гішпанскіх канкістадораў у Паўднёвую Амэрыку ў пошуках Дрэва Жыцьця, кветкі якога лякуюць хваробы, гайнуюць траўмы і здымаюць праклёны. Пасьля таго, як большасьць канкістадораў памерла, племя Пука Мічуна вылеквае тых, хто застаўся жывым кветкамі Дрэва. Пасьля вылячэньня правадыр племені адмаўляецца раскрыць месцазнаходжаньне Дрэва, таму Агірэ забіе таго нажом і спальвае вёску. Паміраючы правадыр праклінае канкістадораў, робячы іх неўміручымі, але пры гэтым яны больш не ў стане пакінуць Амазонку. Джунглі захопліваюць усіх выжылых канкістадораў, хто спрабуе ўцячы.
Дзеяньне пераносіцца ў 1916 год у Лёндан, дзе дасьледаваньне доктаркі Лілі Готан (Эмілі Блант) «Сьлёзы Месяцу», быў зачытаны Макгрэгарам (Джэк Ўайтгол), ейным братам, Каралеўскаму таварыству. Згодна з вынікамі навуковай працы, сьцьвярджаецца, што кветкі Дрэва Жыцьця могуць зрабіць рэвалюцыю ў мэдыцыне і дапамагчы брытанскім вайскоўцам у Першай сусьветнай вайне. Макгрэгар запытвае дазвол на доступ да нядаўна набытага артэфакту — наканечніка стралы. Лілі лічыць, што старая мапа Амазонкі ёсьць ключом да пошуку Дрэва. Таварыства адмаўляе просьбу, лічачы, што Дрэва ёсьць мітам, а жанчына ня можа быць сапраўдным навукоўцам. Лілія скрадвае наканечнік стралы, ухіляючыся ад намаганьняў нямецкага прынца Ёахіма (Джэсі Плэманз) набыць артэфакт, бо ён таксама верыць у чароўныя характарыстыкі Дрэва.
Патрапіўшы ў Бразылію, Лілі і Макгрэгар шукаюць човен і правадыра, які быў бы здольны даставіць іх па Амазонцы да пункту прызначэньня. Яны наймаюць шкіпера Фрэнка Вольфа (Дўэйн Джонсан), які прапануе круізныя падарожжы па джунглях, які ўключаюць фальшывыя дэкарацыі і банальныя калямбуры. Спачатку Фрэнк адмаўляецца ад прапановы, кажучы, што місія ёсьць занадта небясьпечнай, але ён пераглядае сваё рашэньне, убачыўшы наканечнік стралы. Фрэнк крадзе адняты ў яго рухавік ягонага чоўна, і трыё адыходзіць ад прыставаньня, уцякаючы ад Ёаміха, які пачынае перасьлед герояў на падводнай лодцы.
У кабінеце Фрэнка Лілі заўважае фатаграфіі і эскізы сучасных вынаходзтваў, а таксама мапы, малюнкі і дасьледаваньні, якія тычацца Дрэва Жыцьця. Яна абвінавачвае Фрэнка ў тым, што ён таксама шукае Дрэва, але ён настойвае, што ўжо даўно адмовіўся ў спробаў яго знайсьці. Герояў схоплівае племя людажэраў, якія, аднак, выяўляюцца сябрамі Фрэнка, што злуе Лілі, бо Фрэнк такім чынам спрабаваў адчапіцца ад кампаніі. Племянны правадыр дапамагае выявіць верагоднае месцазнаходжаньне Дрэва, але на герояў нападае група зьмярцьверых канкістадораў, якіх на той момант завэрбаваў быў прынц Ёахім. Фрэнка забіваюць, але група здолела ўцячы ад гішпанцаў, якіх праз праклён Амазонка захапіла і выцягнула назад у джунглі бліжэй да вады.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм сабраў больш за 196 млн даляраў па ўсім сьвеце, што пры бюджэце ў 200 млн ёсьць безумоўнай няўдачай. Ён атрымаў неадназначныя водгукі ад крытыкаў, якія, тым ня менш, высока ацанілі хімію паміж Джонсанам і Блант, але раскрытыкавалі сцэнар і лішак выкарыстаньня кампутарнай графікі. На сайце агрэгатару аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 62%, які базуецца на 319 аглядах, зь сярэднім рэйтынгам 5,90/10.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё Kit B. Dwayne Johnson to Star in 'Jungle Cruise' Movie for Disney (Exclusive) (анг.) // The Hollywood Reporter / J. Min — LA: Penske Media Corporation, 2015. — ISSN 0018-3660
- ^ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása (вуг.) — NMHH.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт.
- Круіз па джунглях (анг.) на сайце IMDb.
- Круіз па джунглях на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Круіз па джунглях на Metacritic.