Дўэйн Джонсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дўэйн Джонсан
Дата нараджэньня 2 траўня 1972(1972-05-02)[1][2][3][…] (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак забаўляльны барацьбіт, кінаактор, кінапрадусар, выканаўчы прадусар, амэрыканскі футбаліст, тэлеактор, актор агучваньня, бізнэсмэн, Canadian football player, актор
Псэўданімы The Rock
Бацька Рокі Джонсан[d]
Маці Ата Джонсан[d]
Дзеці Сымона Джонсан[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0425005
Сайт facebook.com/DwayneJohns…
Подпіс Выява аўтографу

Дўэйн Джо́нсан (па-ангельску: Dwayne Johnson; нарадзіўся 2 траўня 1972 году) — амэрыканскі актор, прадусар, бізнэсовец і былы рэсьлер вядомы пад мянушкай Скала (анг. The Rock)[4]. Лічыцца адным з найвялікшых прафэсійных дужаньнікаў усіх часоў[5][6]. Гэтай працай ён займаўся восем гадоў, перш чым заняцца акторскай справай. Ягоныя фільмы агулам назьбіралі больш за 3,5 мільярдаў даляраў у Паўночнай Амэрыцы і больш за 10,5 мільярдаў даляраў ва ўсім сьвеце[7], што робіць яго адным з самых прыбытковых і высокааплатных актораў у сьвеце[8]. У 2016 і 2019 гадах Джонсан быў названы часопісам Time адным з самых уплывовых людзей у сьвеце[9][10].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джонсан нарадзіўся ў Каліфорніі ў сям’і прафэсійнага канадзкага рэсьлера Рокі Джонсана, але гадаваўся ў Новай Зэляндыі ў сям’і ягонай маці. Праз маці мае паходжаньне самоа, а бацька мае афрыканскія і крыху ірляндзкія карані. У дзяцінстве захапляўся рэгбі[11], але потым вярнуўся ў ЗША, часта зьмяняючы месца жыхарства[12].

Джонсан гуляў у каледжны футбол у складзе Маямскага ўнівэрсытэту і нават здабываў з дружынай нацыянальны чэмпіянат у 1991 годзе. Ён імкнуўся да прафэсійнае кар’еры ў амэрыканскім футболе, але ня быў задрафтаваны на драфце НФЛ 1995 году. Склаўшы ўгоду з «Калгары Стэмпэдэрс» з Канадзкае футбольнае лігі, Джонсан быў выключаны з каманды ў першым жа сэзоне[13]. Пасьля няўдачы спартовец скіраваў свой позірк на рэсьлінг, бо ягоныя бацька і дзед з матчынай лініі былі прафэсійнымі дужаньнікамі. У выніку Джонсан склаў кантракт з Сусьветнай фэдэрацыяй рэсьлінгу ў 1996 годзе. Набыў вядомасьць дзякуючы распрацоўцы ўласнага пэрсанажу харызматычнага рэсьлера-гаваруна у пэрыяд здабыцьця папулярнасьці гэтае забавы ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў[14]. Джонсан вырашыў сысьці з рэсьлінгу ў 2004 годзе, але вяртаўся яшчэ пэўны час, але тэрмінова[15].

Першай галоўнай роляй Джонсана была роля галоўнага герою ў фільме пра чараўніцтва «Кароль скарпіёнаў» (2002), але першае сур’ёўнае зьяўленьне на экранах адбылася за год да таго, калі актор узяў удзел у здымках фільму «Мумія вяртаецца». З тых часоў ён здымаўся ў камэдыях «Плян гульні» (2007), «Зубная чараўніца» (2010) і «Цэнтральная выведка» (2016); прыгодніцкіх баевіках «Падарожжа 2: Таямнічы востраў» (2012), «Жаўнер Джо: Кідок кобры 2» (2013), «Гэркулес» (2014) і «Хмарачос» (2018); навукова-фантастычных фільмах «Разлом Сан-Андрэас» (2015) і «Рэмпэйдж» (2018). Зьяўленьне пэрсанажу Люк Гобс у ягоным выкананьні ў сэрыі фільмаў «Фарсаж» пачынаючы з кінастужцы «Фарсаж 5: Рабаваньні ў Рыю» (2011), дапамагла фільму стаць адной з самых прыбытковых кінафраншызаў сьвеце[16]. Джонсан таксама бярэ ўдзел ў кінафраншызе «Джуманджы», выканаўшы ролі ў фільмах «Джуманджы: Покліч джунгляў» (2017) і «Джуманджы: Наступны ўзровень» (2019).

Джонсан займаецца таксама і прадусаваньнем. У 2000 годзе пабачыла сьвет аўтабіяграфія актора «Скала гаворыць», якая стала сапраўдным бэстсэлерам[17][18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]