Косаўскі палац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Косаўскі замак»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Косаўскі палац. Панарама, 2016.
Косаўскі палац. Рэканструкцыя, 2009.

Косаўскі палац — палац у нэагатычным стылі ў выглядзе абарончага замка, збудаваны ў фальварку Марачоўшчына, непадалёк ад сядзібы, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1838 — завяршэньне будаўніцтва нэагатычнага палацу графа Вандаліна Пуслоўскага;
  • 1863 — палац пераходзіць у валоданьне князёў Трубяцкіх і Ольдэнбурскіх.
  • Значна пашкоджаны ў час Першай сусьветнай вайны. Пасьля яе адноўлены і прыстасаваны польскімі ўладамі для патрэбаў адміністрацыі староства Косаўскага павету.
  • У час Другой сусьветнай вайны спалены партызанамі.
  • Архітэктарамі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстрэстаўрацыяпраект» былі распрацаваныя генэральны плян аднаўленьня палацу і сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама рэканструкцыі парку як адзінага палацава-паркавага ансамблю. У 2007 годзе ў Косаўскім палацы распачаліся рэстаўрацыйныя працы, якія працягваюцца і ў 2019 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтарам праекту палаца стаў варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд. Над афармленьнем унутраных інтэр’ераў працавалі архітэктар Уладзіслаў Марконі, дэкаратар Францішак Жмурка.

Косаўскі палац стаў адным зь першых архітэктурных збудаваньняў у рэтраспэктыўна-гістарычным стылі, якія паставілі крыж на панаваньні клясыцызму ў дойлідзтве. Пабудаваны ў стылі ангельскай нэаготыкі, ён, аднак, захоўвае характэрную для клясыцызму сымэтрыю з абсалютным дамінаваньнем цэнтральнага рызаліту. Звонку мае суровае «абарончае» афармленьне, за што атрымаў простанародную назву «замак». На архітэктурнае вырашэньне палацу паўплывала мэтанакіраванае будаўніцтва яго непадалёку родавай сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі.

Унутраныя інтэр’еры былі ўпрыгожаныя фрэскавымі росьпісамі і стукавым дэкорам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  111Г000305

Commons-logo.svg Косаўскі палацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў