Рытанскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ры́танскі сельсавет (да 2013 году — Кеме́лішкаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рытань.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 3 красавіка 1959 году сельсавет скасаваны. Сельсавет адноўлены ў складзе Астравецкага раёну.

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Сьвіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Сьвіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсьцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавету; а Камелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі[1].

4 сакавіка 2014 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань[2]; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавету, перайменаваны ў Патока Караняцкая[3]; ліквідаваны хутар Талюшаны[4].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 50

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 261
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 186