Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Чавусы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Чавусы
Каардынаты 53°48′22.20″ пн. ш. 30°58′35.80″ у. д. / 53.8061667° пн. ш. 30.9766111° у. д. / 53.8061667; 30.9766111Каардынаты: 53°48′22.20″ пн. ш. 30°58′35.80″ у. д. / 53.8061667° пн. ш. 30.9766111° у. д. / 53.8061667; 30.9766111
Канфэсія каталіцтва
Дата заснаваньня 1747
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чавусах. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Чавускага кармэліцкага кляштару складаўся з мураваных касьцёла, кляштарнага корпусу, двух 1-павярховых флігеляў, мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоваў, Малога і Вялікага садоў, аточаных мурам. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі комплекс.

У панараме места, 1840 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1653 годзе Мікалай Казімер Падбіпента заснаваў у Чавусах кляштар кармэлітаў. Сьпярша ўсе пабудовы былі драўлянымі. У 1747 годзе збудавалі мураваны касьцёл і комплекс жылых кляштарных будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1803 годзе пры кляштары дзеяла школа, у якой навучалася 40 хлопчыкаў.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар кармэлітаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў зачынілі касьцёл, будынак якога ў 1868 годзе перарабілі пад Васкрасенскі сабор Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Тады ж над дахам касьцёла надбудавалі драўляны барабан з купалам-цыбулінай.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, які сьпярша перарабілі пад клюб, а потым зруйнавалі.

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка, якая была дамінантай комплексу. Галоўны фасад меў вэртакальны падзел на тры ярусы, якія дынамічна звужаліся адзін да аднаго ўверх, гарызантальна падзяляўся пілястрамі і рустам. З бакоў узвышаліся дзьве 4-ярусныя тэлескапічныя вежы зь фігурнымі купаламі, прарэзаныя высокімі паўцыркульнымі вокнамі. Бакавыя фасады падзяляліся высокімі аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках[1].

Да касьцёла далучаўся 2-павярховы будынак кляштарнага корпусу, які меў просты архітэктурны дэкор[2].

  1. ^ Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца рэстаран «Верасы»
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 466.
  2. ^ Яўген Зубовіч. Парафія Дзевы Марыі, Інфармацыйны партал Чавусаў, 9 студзеня 2011 г.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]