Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Жалудок)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Жалудок |
Каардынаты | 53°36′08″ пн. ш. 24°58′33″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 24.97583° у. д.Каардынаты: 53°36′08″ пн. ш. 24°58′33″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 24.97583° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзыя |
Архітэктурны стыль | позьні клясыцызм |
Аўтар праекту | Караль Падчашынскі |
Дата заснаваньня | 1853 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Жалудоцкі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каталіцкая грамада ў Жалудку зьявілася ў 1490 годзе[1]. У той жа час тут быў пабудаваны першы касьцёл па ініцыятыве Казімера IV. Сучасны будынак у стылі клясыцызму быў пабудаваны ў 1853 годзе з бутавага каменю і цэглы паводле праекту архітэктара Караля Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позьняга клясыцызму.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, сакрыстыямі і крыламі трансэпту па баках. Накрыты 2-схільным дахам з 3-кутным франтонам на галоўным фасадзе, куты якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасаду рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калённага дарычнага портыку, якім аформлены партал уваходу, і бакавыя арачныя нішы-эксэдры са скульптурамі эвангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазыцыі. Сьцены апяразвае масіўны антаблемэнт, расчлянёны шырокімі пілястрамі зь перакінутымі паміж імі аркамі над арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрасна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку XX стагодзьдзя над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая званіца і такая ж па форме сыгнатурка над альтарнай часткай.
На паўднёвай сьцяне побач з уваходам захаваўся сонечны гадзіньнік.
Побач з касьцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.
Крыпта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пад алтарам знаходзіцца крыпта з пахаваньнямі, сярод іх — пахаваньне падскарбія надворнага Антонія Тызэнгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сьценах прэсьбітэрыя 2 белыя мармуровыя мэмарыяльныя дошкі з барэльефнымі выявамі графіні Г. Тызэнгаўз (1822 — 1891 гг.) і графа С. Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губэрні (1817—1890 гг.).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. 488 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000717 |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Жалудок) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў