Сонечны гадзіньнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сонечны гадзіньнік на фасадзе дому ў Старым горадзе ў Варшаве

Сонечны гадзі́ньнік — прыбор для вызначэньня часу па зьмене даўжыні ценю ад гноману і яго руху па цыфэрбляце. Зьяўленьне гэтых гадзіньнікаў зьвязана з момантам, калі чалавек усьвядоміў узаемасувязь паміж даўжынёй і становішчам сонечнага ценю ад тых ці іншых прадметаў і становішчам Сонца на небе.

Найпрасьцейшыя сонечныя гадзіньнікі паказваюць сонечны час, а не мясцовы, гэта значыць, не ўлічваюць дзяленьне Зямлі на часавыя пасы. Акрамя таго, найпрасьцейшыя сонечныя гадзіньнікі ня ўлічваюць летняга часу. Карыстацца сонечнымі гадзіньнікамі можна толькі ўдзень і пры бачнасьці Сонца.

У наш час сонечнымі гадзіньнікамі па прамым прызначэньні практычна не карыстаюцца, яны саступілі месца розным відам іншых гадзіньнікаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сонечны гадзіньніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў