Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (Канічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
КраінаБеларусь
ВёскаКанічы
Каардынаты53°17′01,10″ пн. ш. 32°09′50,80″ у. д.HGЯO
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэараманскі стыль
Першае згадваньне1825
Дата заснаваньня1825
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Канічах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Твор архітэктуры нэараманскага стылю, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Упершыню каталіцкая парафія ў Канічах упамінаецца ў першай трэці XIX ст., калі ўладальніца мястэчка Кардула Цеханавецкая заснавала капліцу, якая служыла пахавальняй гэтага роду. Будаваньне мураванага касьцёла распачалося ў 1900 годзе над капліцай-пахавальняй Цеханавецкіх. У 1910 годзе адбылася кансэкрацыя новага касьцёла.

У Другую сусьветную вайну ў купал касьцёла трапіў знарад. Па вайне савецкія ўлады спрабавалі разарваць муры касьцёла трактарамі на будаўнічыя матэрыялы, але намеры зьдзейсьніліся толькі часткова — абваліліся толькі дзьве калёны ля ўваходу.

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 2-вежавы прастакутны ў пляне будынак з вылучанай апсыднай часткай, звонку прастакутнай, знутры паўкруглай, завершанай трыкутным франтонам, падзяляюцца пілястрамі. Неатынкаваныя, апрацаваныя пілястрамі фасады завяршаюцца разьвітым антаблемэнтам. Галоўны фасад трохчасткавы, падзяляецца паўкруглымі люкарнамі, аркавымі аконнымі праёмамі і антаблемэнтам. З бакоў фасаду ўзвышаюцца 4-гранныя вежы, завяршэньне якіх не захавалася.

Усярэдзіне заля перакрывалася цыліндрычным скляпеньнем, паўкруглая алтарная частка, накрытая 2-схільным дахам — паўсфэрычнай конхай. Атынкаваныя сьцены падзяляюцца пілястрамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Пад апсыдай захавалася скляпеністая крыпта[1].

  1. Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 171.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]