Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д. / 54.67583° пн. ш. 25.28556° у. д. / 54.67583; 25.28556Каардынаты: 54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д. / 54.67583° пн. ш. 25.28556° у. д. / 54.67583; 25.28556
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Стэфан Пац
Дата заснаваньня 1668
Дата скасаваньня 1876
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
Commons-logo.svg Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіўся ў Старым Месьце, пры зьбегу вуліцаў Конскай і Ўсіх Сьвятых, на сучасным пляцы Сьвятога Язэпа[a]. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Віленскага жаночага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1876—1877 гадох помнік зьнішчылі ўлады Расейскай імпэрыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар кармэлітак у Вільні заснавалі ў 1838 годзе падканцлер Стэфан Пац і яго жонка Ганна Мацыбэла з Рудамінаў-Дусяцкіх[1]. Дзеля патрэбаў кляштару яны набылі ў месьце некалькі камяніцаў.

Па бацьку новым фундатарам стаў Крыштап Жыгімонт Пац, зь ініцыятывы якога замест драўляных касьцёла і кляштару збудавалі мураваныя. Будаваньне кляштару вялося ў 1646—1649 гадох, касьцёла — пачалося ў 1655 годзе, але спынілася праз вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1667 годзе сёстры-кармэліткі вярнуліся ў Вільню і будаваньне працягнулася. У 1692 годзе віленскі біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл.

На 1772 году ў кляштары было 15 сёстраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1876—1877 гадох — зруйнавалі комплекс дзеля будаваньня на гэтым месцы рынку, які віленцы з часамі назвалі «Басячкамі» ў памяць пра кляштар. Аднак празь нязручнае месца знаходжаньня рынак праіснаваў тут толькі да 1906 году.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была выцягнутая ў пляне бязьвежавая 1-нэфавая базыліка з трансээптам у форме лацінскага крыжа. На скрыжаваньні нэфу і трансэпту над дахам узвышалася сыгнатурка. Галоўны фасад завяршаўся фігурным шчытом з валютамі, аздабляўся калёнамі і пілястрамі тасканскага ордэру. Уваходны партал вылучаўся паўкалёнамі, злучанымі аркавым карнізам. У нішах знаходзіліся фігуры сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.

Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер тут сквэр і помнік Лазьдзіну Пеледа

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Віленскі кляштар кармелітаў босых // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 431.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]