Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак (Вільня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
| |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д. / 54.67583° пн. ш. 25.28556° у. д.Каардынаты: 54°40′33″ пн. ш. 25°17′08″ у. д. / 54.67583° пн. ш. 25.28556° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Стэфан Пац |
Дата заснаваньня | 1668 |
Дата скасаваньня | 1876 |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар кармэлітак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіўся ў Старым Месьце, пры зьбегу вуліцаў Конскай і Ўсіх Сьвятых, на сучасным пляцы Сьвятога Язэпа[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс Віленскага жаночага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1876—1877 гадох помнік зьнішчылі ўлады Расейскай імпэрыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштар кармэлітак у Вільні заснавалі ў 1838 годзе падканцлер Стэфан Пац і яго жонка Ганна Мацыбэла з Рудамінаў-Дусяцкіх[1]. Дзеля патрэбаў кляштару яны набылі ў месьце некалькі камяніцаў.
Па бацьку новым фундатарам стаў Крыштап Жыгімонт Пац, зь ініцыятывы якога замест драўляных касьцёла і кляштару збудавалі мураваныя. Будаваньне кляштару вялося ў 1646—1649 гадох, касьцёла — пачалося ў 1655 годзе, але спынілася праз вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1667 годзе сёстры-кармэліткі вярнуліся ў Вільню і будаваньне працягнулася. У 1692 годзе віленскі біскуп Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл.
На 1772 году ў кляштары было 15 сёстраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1876—1877 гадох — зруйнавалі комплекс дзеля будаваньня на гэтым месцы рынку, які віленцы з часамі назвалі «Басячкамі» ў памяць пра кляштар. Аднак празь нязручнае месца знаходжаньня рынак праіснаваў тут толькі да 1906 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была выцягнутая ў пляне бязьвежавая 1-нэфавая базыліка з трансээптам у форме лацінскага крыжа. На скрыжаваньні нэфу і трансэпту над дахам узвышалася сыгнатурка. Галоўны фасад завяршаўся фігурным шчытом з валютамі, аздабляўся калёнамі і пілястрамі тасканскага ордэру. Уваходны партал вылучаўся паўкалёнамі, злучанымі аркавым карнізам. У нішах знаходзіліся фігуры сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Н. Орда, 1875 г.
-
С. Каліноўскі, 1877 г.
-
Л. Балзункевіч, 1877 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Чаховіч, 1870—1876 гг.
-
Ю. Чаховіч, 1876—1877 гг.
-
Ю. Чаховіч, 1877 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер тут сквэр і помнік Лазьдзіну Пеледа
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ярашэвіч А. Віленскі кляштар кармелітаў босых // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 431.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4