Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак (Вільня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Адрас | Švento Mykolo Street[d] |
Каардынаты | 54°40′58″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. / 54.68278° пн. ш. 25.29222° у. д.Каардынаты: 54°40′58″ пн. ш. 25°17′32″ у. д. / 54.68278° пн. ш. 25.29222° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Архідыяцэзія Вільнюса[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Джавані Батыста Джызлені[d] |
Дата заснаваньня | 1625 |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Старога Места, на рагу вуліцаў Сьвятога Міхала і Бэрнардынскай[a]. У будынках дзее Музэй касьцельнай спадчыны. Твор архітэктуры рэнэсансу з элемэнтамі готыкі і барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Комплекс Віленскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла, званіцы, кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамай. Ад пачатку прызначаўся пад пахавальню роду Сапегаў, тут заховаўся цудоўны абраз Маці Божай Сапежынскай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштар бэрнардынак у Вільні заснавала ў 1495 годзе дачка віленскага ваяводы Г. Аляхновіч, якая стала ігуменьняй. Ад пачатку ён знаходзіўся на Зарэччы, а манашкі карысталіся касьцёлам бэрнардынаў. У 1594—1596 гадох Леў Сапега перарабіў свой палац пад кляштар, набыў дзеля яго некалькі дамоў і пляцаў і заснаваў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. Адзінай умовай фундацыі было: маліцца за караля і вялікага князя, сэнат, усю краіну і за сям’ю фундатара. На кляштар, у якім налічвалася 24 манашкі, фундатар запісаў мястэчкі Стары і Белы (Новы) Лепель зь вёскамі Стаямі, Леплем, а таксама Белу, Бароўну, Залесьсе, Слабаду, Зорніцу, Зежлін, Пелевіж у Полацкім ваяводзтве і Кежы ў Віленскім. Канцлер падараваў у галоўны алтар касьцёла старажытны абраз Маці Божай («Мадонна Сапегаў»). Касьцёл стаў пахавальняй роду Сапегаў: Льва Сапегі, яго жонак Дароты зь Фірлеяў і Альжбеты з Радзівілаў, сыноў Крыштапа і Яна Станіслава ды іншых.
29 красавіка 1596 году бэрнардынкі з працэсіяй перайшлі з Зарэчча ў новы кляштар. У 1625 годзе скончылася будаваньне касьцёла.
За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе касьцёл і кляштар спалілі і разрабавалі маскоўскія захопнікі: зьнікла ўсё каштоўнае начыньне, а нябожчыкаў выкінулі з мэталічных трунаў. Па выгнаньні акупантаў гетман Павал Ян Сапега ў 1661 годзе аднавіў касьцёл, ігуменьня Канстанцыя Сакалінская перапахавала фундатара ў асобнай драўлянай труне, астатніх — у агульнай.
13 лютага 1670 году камісія біскупа прызнала абраз Маці Божай цудоўным, а 8 верасьня 1750 году адбылася яго каранацыя (цяпер знаходзіцца ў архікатэдральным касьцёле)[1]. У канцы XVII ст. збудавалі кляштарную званіцу ў стылі раньняга барока. У 1703 годзе да касьцёла прыбудавалі галерэю з дарычнымі калёнамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а ў 1885 годзе — зачынілі касьцёл. У 1905 годзе касьцёл вярнулі роду Сапегаў як фамільную пахавальню. У 1906—1912 гадох праводзілася яго рэстаўрацыя[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1919 годзе ў кляштар вярнуліся сёстры-бэрнардынкі. У Другую сусьветную вайну ў касьцёле адпраўляў набажэнствы на беларускай мове ксёндз Адам Станкевіч, арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1944 годзе[3].
У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёа. У 1968 годзе будынак касьцёла перадалі Музэю архітэктуры.
У 1993 годзе кляштарны комплекс вярнулі каталікам, 18 кастрычніка 2009 году ў касьцёле адкрыўся Музэй касьцельнай спадчыны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік рэнэсансу з элемэнтамі готыкі і барока. Гэта 1-нэфавая прастакутная ў пляне пабудова. Фасад з 6-граннымі вежамі з бакоў завяршаецца фігурным франтонам.
Усярэдзіне цыліндрычнае скляпеньне на распалубках аздабляецца ляпнымі ўзорамі накшталт гатычных нэрвюраў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
К. Віткоўскі, 1898 г.
-
В. Гютлен, 1915—1918 гг.
-
В. Гютлен, 1915—1918 гг.
-
Ф. Краўзэ, 1915—1918 гг.
-
С. Богуш-Сестранцэвіч, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Чаховіч, 1870—1880 гг.
-
Ю. Чаховіч, 1870—1880 гг.
-
Ю. Чаховіч, 1870—1880 гг.
-
Ю. Чаховіч, 1870—1880 гг.
-
С. Флёры, 1895—1905 гг.
-
С. Флёры, 1895—1905 гг.
-
С. Флёры, 1895—1905 гг.
-
С. Флёры, 1895—1905 гг.
-
С. Флёры, 1896 г.
-
С. Флёры, 1896 г.
-
С. Флёры, каля 1900 г.
-
С. Загорскі, 1902 г.
-
С. Флёры, 1905—1910 гг.
-
1907 г.
-
1910 г.
-
Я. Булгак, 1913 г.
-
Я. Булгак, 1914 г.
-
Я. Булгак, 1914 г.
-
Я. Булгак, да 1915 г.
-
С. Флёры, да 1915 г.
-
С. Флёры, да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
Я. Булгак, 1918 г.
-
Я. Булгак, 1918 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
Я. Булгак, 1938 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр’ер
-
Надмагільле Льва Сапегі
-
Надмагільле Тэадоры Крыстыны Сапегі
-
Надмагільле Крыштапа Сапегі
-
Надмагільле Яна Станіслава Сапегі
-
Рэшткі галерэі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — Šv. Mykolo g. 9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 426.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 427.
- ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4