Касьцёл Сьвятога Лаўрына (Ушачы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Ушачы |
| Каардынаты | 55°10′39″ пн. ш. 28°36′44″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Лаўрына | |
Касьцёл Сьвятога Лаўрына — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ва Ушачах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка пад адрасам вуліца Петруся Броўкі, 13. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1908 годзе жыхары Ўшачаў пачалі будаваньне новага мураванага касьцёла замест адабранага расейскімі ўладамі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) касьцёла Сьвятога Гераніма пры кляштары дамініканаў. Будаваньне скончылася ў 1913 годзе.
У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які яны неўзабаве часткова зруйнавалі. У 1990-я гады будынак вярнулі каталікам, якія яго аднавілі ў 2001—2004 гадох (без адбудовы вежаў).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Шчыт фасаду і дах над алтарнай часткай завяршаюцца гранёнымі фіяламі. 3-часткавы падзел галоўнага фасаду адзначаецца трыма ўваходнымі стральчатымі парталамі, завершанымі сьпічастымі вімпэргамі. Раней з бакоў узвышаліся дзьве вежы з шатровымі завяршэньнямі. Сьцены будынка праразаюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца ступенчатымі контрфорсамі[1].
У касьцёле захоўваўся маляваны на палатне абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» ў срэбнай рызе.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Хоры
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 302.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.