Перайсьці да зьместу

Вімпэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вімпэрг партала царквы ў Бад-Хэрсфэльдзе (раньняя готыка)
Вімпэрг парталу царквы абацтва ў Вандоме (палымяная готыка)

Ві́мпэрг (па-нямецку: Wimperg) — высокі востраканечны дэкаратыўны франтон, які завяршае парталы і аконныя праёмы гатычных будынкаў. Поле вімпэргу звычайна ўпрыгожвалася ажурнай або рэльефнай разьбой, вяршыню — выявай крыжакветнай расьліны; па краях вімпэрг аздабляецца каменнымі плястычнымі дэталямі.

Шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры Заходняй Эўропы ў XII — пач. XVI На Беларусі пашыраны ў архітэктурных стылях рэнэсансу і нэаготыкі (канец XVIII— пач. XX ст.). У афармленьні парталаў выкарыстоўваўся ў спрошчаным выглядзе: поле заставалася плоскае або аздаблялася накладной дэкаратыўнай аркатурай ці разэткай у цэнтры, як, напрыклад, у Троіцкім касьцёле ў Гервятах. Стылізаваныя вімпэргі завяршаюць парталы Лагішынскага Петрапаўлаўскага касьцёлу і інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вімпэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў