Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Росіца)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Росіца |
| Каардынаты | 55°55′11″ пн. ш. 27°45′33″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка і нэараманскі стыль |
| Дата заснаваньня | 1911 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Росіцы. Знаходзіцца пры ўезьдзе ў колішняе мястэчка з боку Дрысы, на беразе ракі Росіцы. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя зьвесткі пра касьцёл у Росіцы датуюцца другой паловай XVI ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1778 годзе з фундацыі Мікалая Тадэвуша Лапацінскага ў Росіцы, якая па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, збудавалі невялікі драўляны касьцёл, асьвечаны ў 1792 годзе.
Новы касьцёл з чырвонай цэглы пачалі будаваць у 1906 годзе, урачыстая кансэкрацыя сьвятыні адбылася 20 студзеня 1911 году.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па 1917 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзеяць, пазьней будынак выкарыстоўваўся савецкімі ўладамі ў гаспадарчых мэтах. У 1988 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з шырокім трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі. Фасад мае 3-часткавую кампазыцыю: паміж высунутымі наперад бакавымі вежамі 2-гранны шчыпец. Такім жа шчыпцом завяршаецца прастакутны партал аркавага ўваходнага праёма, над якім — акно-трыфорыюм. Над бакавымі аркавымі ўходамі — вокны-біфорыюмы. Яруснасьць і шматплянавасьць франтальнаму фасаду надаюць бакавыя нізкія 5-гранныя эркеры. Будынак мае багатую плястыку: шырокія лапаткі, аркатурныя фрызы, архівольты аконных праёмаў, карнізы з сухарыкамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- Будоўля касьцёла, 1906—1910 гг.
- Галоўны фасад, 1913 г.
- Інтэр'ер, 1913 г.
- Па руйнаваньні савецкімі ўладамі, 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Інтэр'ер
- Галоўны алтар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Росіцы, Radzima.org
- Росіца — парафія Найсьвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.