Росіца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Росіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пустыня
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Латвія
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 51 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,9 м³/с
Плошча басэйну 279 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Ро́сіца — рака ў Латвіі і Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток Дзьвіны. Даўжыня 51 км (даўжыня ў межах Беларусі 36 км). Плошча вадазбору 279 км² (у Беларусі каля 150 км²). Выдатак вады ў вусьці 1,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пустыня на тэрыторыі, прыналежнай да Латвіі, вусьце на граніцы з Латвіяй за 0,7 км на захад ад вёскі Новае Сяло Дрысенскага раёну. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня 150—200 м, найбольшая — 1 км (каля вёскі Данькі Дрысенскага раёну), найменшая — 40 м (ніжэй за возера Чорнае). Абалона чаргуецца па берагах (шырыня 20—70 м), каля вёскі Данькі двухбаковая (шырыня 50 м), у вусьцевай частцы адсутнічае. Рэчышча на тэрыторыі Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей умерана зьвілістае[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 310—311

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]