Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дэмбрава |
Каардынаты | 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д.Каардынаты: 53°38′05.70″ пн. ш. 24°28′28.50″ у. д. / 53.634917° пн. ш. 24.4745833° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Дэмбраве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл ў Дэмбраве збудавалі ў 1674 годзе. У канцы XVIII ст. на яго месцы збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дэмбрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барокау. Гэта прастакутны ў пляне пад 2-схільным дахам аб’ём, да якога далучаецца прастакутная апсыда з бакавымі нізкімі закрысьціямі. Над трыкутным франтонам фасада ўзвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая драўляная званіца. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасьценках. Уваход вылучаецца парталам з глыбокай прастакутнай нішай і 2-схільным пакрыцьцём.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 60 год Кастрычніка, 29
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 138.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.