Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Данюшава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Данюшава |
Каардынаты | 54°33′22.53″ пн. ш. 26°24′24.77″ у. д. / 54.5562583° пн. ш. 26.4068806° у. д.Каардынаты: 54°33′22.53″ пн. ш. 26°24′24.77″ у. д. / 54.5562583° пн. ш. 26.4068806° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Данюшаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Вяльлі каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі клясыцызму і рэтраспэктыўнай готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Данюшаве заснавалі ў 1483 годзе ўладальнікі маёнтку Саковічы. 21 красавіка 1620 году ваявода полацкі Ян Кішка з жонкай Крысьцінай фундавалі новы драўляны касьцёл. У другой паловы XVІІ ст. Данюшаўскую парафію далучылі як філію Сольскай парафіі. У 1728—1773 гадох тут дзеяла езуіцкая місія ад калегіюму ў Жодзішках.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Данюшава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1809 годзе на сродкі Марціна Кліманскага на ранейшым месцы збудавалі новы драўляны касьцёл. З гэтага часу Данюшава зноў стала самастойнай парафіяй, асьвяціў касьцёл пад гістарычным тытулам завялейскі дэкан кс. Антоні Багіленскі. У 1820 годзе пры касьцёле зьявілася плабянія, дагэтуль ім апекваліся бэрнардыны зь Беніцы, якія таксама выкладалі ў парафіяльнай школцы. У 1902 годзе скончылася рэканструкцыя касьцёла (гэты год значыцца на фундамэнце левай калёны фасада), распачатая ў 1899 годзе.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе войскі Нямецкай імпэрыі перад уваходам на касьцельны пляц паставілі мэмарыяльную капліцу ў выглядзе бутавай піраміды (з 2000-х гадоў яе завяршае фігура Панны Марыі) у гонар «пасьпяховай пераправы нямецкай кавалерыі праз Вяльлю ў гэтым месцы». У час вайны нямецкія войскі разабралі званіцу і зь яе цэглы выклалі грубкі ў касьцёле, які прыстасавалі пад шпіталь. Старажытны звон зьнялі і адправілі ў Бэрлін — як асаблівую каштоўнасьць (вернуты ў сярэдзіне 1920-х гадоў).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад сховішча збожжа. Касьцельнае начыньне выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы адаслалі ў Смаргонь, а астатняе, увогуле, спалілі. Вернікі змаглі выратаваць абраз Маці Божай (бяз шатаў), срэбнага голуба і ягнятка (сёньня стаіць над алтаром).
У канцы 1980-х гадоў будынак касьцёла вярнулі вернікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі клясыцызму і рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны ўваход праз 4-калённы дарычны портык, трыкутны франтон якога аздабляецца завяршэньнем у стылі барока. У выніку рэканструкцыі 1899—1902 гадоў да асноўнага аб’ёму дабудавалі апсыду з закрысьціямі, а над галоўным фасадам — дзьве чацьверыковыя 2-ярусныя вежы-званіцы пад шатровымі дахамі, тым чассам аконныя праёмы набылі сьпічастую форму.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўной стольлю з дэкаратыўнымі разеткамі, больш вузкі прэзьбітэрыюм — корабавым скляпеньнем. Інтэр'ер аздабляюць тры алтары: галоўны — Найсьвяцейшай Тройцы (вялікі абраз зьмяшчаецца ў цэнтры 4-калённай кампазыцыі, у інтэркалюмніі выявы анёлаў), левы бакавы зь фігурай Пана Езуса, правы — зь фігурай Маці Божай. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры на 4 слупах. Пад касьцёлам знаходзіцца крыпта, уваход у якую з двара.
Касьцельны пляц атачаецца бутавым мурам з аркавай цаглянай брамай, у яго куце стаіць 4-гранная шатровая званіца (захаваўся ніжні ярус)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1915—1916 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
сакавік 1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама
-
Былая званіца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 118.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000711 |