Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Відзы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Відзы
Каардынаты 55°23′39″ пн. ш. 26°37′37″ у. д. / 55.39417° пн. ш. 26.62694° у. д. / 55.39417; 26.62694Каардынаты: 55°23′39″ пн. ш. 26°37′37″ у. д. / 55.39417° пн. ш. 26.62694° у. д. / 55.39417; 26.62694
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Вацлаў Міхневіч
Дата заснаваньня 1914
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Відзах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Відзаўскі Траецкі касьцёл — адзін з найбольш выразных помнікаў архітэктуры нэаготыкі ў Беларусі.

Будаваўся ў 1909—1914 гадох з чырвонай цэглы паводле праекту архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага (магчыма, з Вацлавам Міхневічам). Фундатаркай сьвятыні была шляхцянка з Наўлянаў Мітаслаўская.

У Першую сусьветную вайну касьцёл атрымаў пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Ягоныя вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункту, дзеля ўсталяваньня кулямётаў, разьмяшчэньня снайпэраў. У 1920-я гады будынак касьцёла аднавілі.

У 1948 годзе касьцёл зачынілі савецкія ўлады. З 1950 годзе ў яго будынку зрабілі склад ільну, потым — збожжа, а пазьней у ім была спартовая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай, 2-павярховымі закрысьціямі і трансэптам[1]. Прыступкавыя вежы завяршаюцца вострымі 8-граннымі шатрамі. Паміж вежамі знаходзіцца трыкутны франтон, завершаны высокімі зубцамі. На галоўным фасадзе вылучаецца пэрспэктыўны партал з вімпэргам. Над ім — велізарнае акно-ружа, пераплёт якога выкладаецца зь фігурнай цэглы. На тарцы цэнтральнага нэфа ёсьць вежа-сыгнатурка з звонам.

У інтэр'еры нэфы падзяляюцца шэрагамі калёнаў складанага профілю. Скляпеньні бакавых нэфаў крыжовыя. Цэнтральны нэф мае драўляную роўную столь. Аўтэнтычная аздоба і арган не захаваліся.

Побач з касьцёлам знаходзіцца 2-павярховы будынак плябаніі, дзе ў наш час разьмяшчаецца лякарня.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000180