Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Войстам)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Войстам |
Каардынаты | 54°34′25.38″ пн. ш. 26°37′04.76″ у. д. / 54.5737167° пн. ш. 26.6179889° у. д.Каардынаты: 54°34′25.38″ пн. ш. 26°37′04.76″ у. д. / 54.5737167° пн. ш. 26.6179889° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | архітэктура мадэрну[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяце́йшай Тро́йцы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Войстаме. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Смаргонская, 6. Дзее. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны касьцёл у Войтаме ўпершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе. Галоўным яго фундатарам быў Стэфан Андрушковіч, які ў 1491 годзе надзяліў касьцёл зямлёй, сялянамі і вёскамі. У сярэдзіне XVІ ст. пры касьцёле дзеяла алтарыя.
У XVI ст. касьцёл перарабілі пад кальвінскі збор (паводле іншых зьвестак, ён толькі страціў на карысьць рэфарматараў частку зямельных уладаньняў). Але з другой паловы XVІІ ст. у Войстаме зноў адзначаецца дзейны касьцёл. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак старажытнага касьцёла зьнішчылі.
Адбудаваны касьцёл у 1674 годзе асьвяціў біскуп Мікалай Слупскі. У XVІІІ ст. тут дзеяла езуіцкая місія ад калегіюму ў Жодзішках. Апошні драўляны касьцёл збудавалі ў 1744—1745 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Войстам апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
За часамі Першай сусьветнай вайны будынак касьцёла згарэў. Набажэнствы праводзіліся ў драўлянай капліцы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1927 годзе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, якое, аднак, расьцягнулася да Другой сусьветнай вайны. Па вайне савецкія ўлады адабралі будынак касьцёла ў каталікоў.
У 1980-я гады касьцёл вярнулі каталікам. У 2010 годзе на касьцельным пляцы паставілі памятныя камяні ў гонар 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, а таксама ў гонар 570-годзьдзя існаваньня Войстамской парафі
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэараманскага кірунку мадэрну. Гэта прастакутны аб’ём, узьняты на высокі бутавы цокаль і накрыты 2-схільным бляшаным дахам з паўвальмай над фасадам і 4-граннай сыгнатуркай над алтарнай часткай. Да алтарнай сьцяны далучаецца 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі закрысьціямі. З бакоў уваходнага праёму на глухім франтальным фасадзе ўзвышаюцца 5-гранныя вежы-эркеры, рызаліты з прыступкавымі атыкамі. Сьцены рытмічна падзяляюцца вялікімі аркавымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасьценках[1].
Унутраная прастора перакрываецца драўляным цыліндрычным скляпеньнем зь імітацыяй падпружных арак, якія нясуць магутныя пілёны, з распалубкамі над аркавымі вокнамі. Алтарная частка і хоры адкрываюцца ў малітоўную залю шырокімі аркамі. Інтэр’ер аздабляюць 3 алтары: галоўны з абразом Найсьвяцейшай Тройцы ў глыбокай нішы, і два бакавыя — Сьвятой Ганны і Сьвятога Казімера.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
З боку помніка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000710 |