Мікалай Слупскі
Мікалай Слупскі | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
---|---|
Нарадзіўся | 1616 або 1615 |
Памёр | 1693 або 1691 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мікала́й Слу́пскі (1616—1693) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазьней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэньне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.
21 чэрвеня 1678 асьвяціў кутні камень Касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя ў Горадні[1].
Кансэкраваў шэраг касьцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бэрнардынак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Сьвір (1680).
Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ян Кучынскі. Катэдральная базыліка св. Францішка Ксаверыя Ў Гродне (фара) // «Слова Жыцця», 2 кастрычніка 2010
- ^ Жывапіс. Скульптура. Графіка.. Магілёўская бібліятэка. Праверана 9 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалай Слупскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў