Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Індура)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Індура |
Каардынаты | 53°27′31.11″ пн. ш. 23°53′15.31″ у. д. / 53.4586417° пн. ш. 23.8875861° у. д.Каардынаты: 53°27′31.11″ пн. ш. 23°53′15.31″ у. д. / 53.4586417° пн. ш. 23.8875861° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] і нэаклясыцызм |
Аўтар праекту | Вільгельм Срока[d] |
Заснавальнік | Ян Давойна[d] |
Дата заснаваньня | 1522 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Індуры. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы колішняга мястэчка, на гістарычнай Ваўкавыскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры ампіру і нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл ў Індуры фундаваў у 1522 годзе маршалак Ян Давойна
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1815 годзе замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл. У 1900 годзе сьцены касьцёла размалявалі велічнымі фрэскамі. У 1901—1904 гадох праводзілася рэканструкцыя касьцёла: да паўночнага і паўднёвага фасадаў прыбудавалі вежы, з усходняга боку зрабілі прыбудову, якая ўлучае трансэпт, апсыду і закрысьціі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры ампіру і нэабарока. Складаецца з 3-нэфавага асноўнага аб’ёму зь нізкім 2-схільным дахам, шырокага трансэпту, маленькай паўцыркульнай апсыды з бакавымі прыбудовамі і дзьвюх рознавялікіх вежаў. Яны завяршаюцца фігурнымі купаламі з шатровымі ліхтарамі. Асноўны аб’ём захаваў плястычнае афармленьне пачатку XІX ст. Галоўны фасад з магутным 4-калённым портыкам з атыкам і вялікім паўцыркульным праёмам. Сьцены ўсім пэрымэтрам апярэзваюцца дарычным антаблемэнтам і падзяляюцца пілястрамі. Вокны паўцыркульныя, вялікія, у тонкіх прафіляваных ліштвах, у аркавых нішах фасада стаяць драўляныя фігуры сьвятых.
Унутраная прастора мае выцягнутую падоўжнай восьсю крыжападобную ў пляне кампазыцыю. Скляпеньні ў асноўным аб’ёме крыжовыя, у трансэпце столь роўная. Сьцены падзяляюццца пілястрамі. У апсыдзе і каля ўсходняй сьцяны трансэпту стаяць тры алтары (цёмнае дрэва з пазалочанымі элемэнтамі), выкананыя ў стылі позьняга клясыцызму. Галоўны алтар, створаны на аснове 2-калённага карынцкага портыка, зьмяшчае барэльефную выяву Найсьвяцейшай Тройцы, у франтоне — разьбяная выява Ўсябачнага Вока. Пры сьценах прэзьбітэрыюму стаяць разьбяныя фігуры Сьвятога Пятра (налева) і Сьвятога Паўла, у кутах прэзьбітэрыюму стаяць фігуры Сьвятога Францішка (налева) і Сьвятога Антонія. Левы бакавы алтар зьмяшчае абраз Індурскай Божай Маці, у другім ярусе — абраз Сьвятога Казімера. Правы алтар зьмяшчае абраз «Цуд Сьвятога Станіслава», у другім ярусе — абраз Сьвятога Юрыя. Амбон, разьмешчаны на левай ад алтара апоры, аздабляецца выявамі Пана Езуса і Апосталаў. Сьцены касьцёла аздабляюцца фрэскамі: на левай сьцяне прэзьбітэрыюму — «Сьвяты Францішак здымае з Крыжа Пана Езуса», на правай — «Спыненьне буры» (Езус і рыбакі ў лодцы), у левым крыле трансэпта — «Апошняя Вячэра», у правым — «Зьвеставаньне». На столі над цэнтральнай жырандольлю выявы чатырох эвангелістаў. Над прытворам месьцяцца арганныя хоры, дзе стаіць барокавы арган з папярэдняга касьцёла.
Касьцёльны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамамі, улучае 1-павярховую плябанію, капліцу-грот (канец XX ст.), драўляную скуптуру, парк[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Брама
-
Капліца-грот
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рагачоўскага, 60А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 162.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000178 |