Карл Шванцэр
Карл Шванцэр | |
Дата нараджэньня | 21 траўня 1918[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 жніўня 1975[1][3] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Карл Шва́нцэр (па-нямецку: Karl Schwanzer; 21 траўня 1918, Вена, Аўстра-Вугоршчына — 20 жніўня 1975, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі архітэктар. Адна з выбітных асобаў архітэктуры пасьляваеннага часу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карл Шванцэр нарадзіўся ў 1918 годзе ў Вене, у сям’і простых людзей. Любоў да будаўніцтва прышчапілі яму ягоны бацька і дзядзька-цясьляр, які навучыў яго гэтаму рамяству. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Вене ў 1936 годзе ён вырашыў вывучаць архітэктуру ў Венскім тэхнічным унівэрсытэце, які скончыў у 1940 годзе. Падчас навучаньня працаваў тэхнікам у некалькіх архітэктурных фірмах. Ужо праз год пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту за сваю працу «Новыя будаўнічыя працы ў вызваленай Верхняй Сылезіі. Кольца ў Жорах. Рэканструкцыя і дызайн» ён атрымаў ступень доктара філязофіі.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Шванцэр працаваў некаторы час на розных пасадах, а ў 1948 годзе адкрыў уласную архітэктурную студыю як незалежны архітэктар. Спачатку распрацоўваў невялікія праекты, за якія браўся зь вялікім натхненьнем і пры выкананьні якіх імкнуўся да дасканаласьці.
Першым ягоным буйным посьпехам стаў праект аўстрыйскага выставачнага павільёну на Сусьветнай выставе «Экспа» 1958 году ў Брусэлі. Карл Шванцэр быў ганараваны пасады поўнага прафэсара Венскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, якую ён займаў да сваёй сьмерці ў 1975 годзе. Адначасова ў 1960-я гады ён працаваў у якасьці запрошанага прафэсара ў тэхнічных унівэрсытэтах Дармштату, Будапэшту і Рыяду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Karl Schwanzer // Structurae (анг.) — Ratingen: 1998.
- ^ Dimitriou S. Karl Schwanzer // Schwanzer, Karl (анг.) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T076910
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118762885 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карл Шванцэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Карл Шванцэр(недаступная спасылка). Aeiou Encyclopedia