Каралеўскі замак (Варшава)
Замак | |
Агульны выгляд
| |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Варшава |
Адрас | Castle Square[d] (4) |
Каардынаты | 52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д. / 52.24778° пн. ш. 21.01417° у. д.Каардынаты: 52°14′52″ пн. ш. 21°00′51″ у. д. / 52.24778° пн. ш. 21.01417° у. д. |
Архітэктурны стыль | готыка |
Аўтар праекту | Giovanni Battista Trevano[d] |
Дата заснаваньня | 1598 |
Будаваньне | 1598—1618 гады |
Статус | provincial register of monuments[d], нерухомая славутасьць[d][1], гмінны рэестар помнікаў[d] і Q112670032? |
Сайт | zamek-krolewski.pl (пол.) (анг.) |
Каралеўскі замак | |
Каралеўскі замак на Вікісховішчы |
Каралеўскі замак у Варшаве (па-польску: Zamek Królewski w Warszawie) быў пабудаваны ў 1598—1618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам на месцы сярэднявечнага замку мазавецкіх князёў. Палац быў узьведзены на штучным ўзвышшы, меў форму пяцікутніка і вылучаўся на фоне гарадзкой забудовы 60-мэтровай Жыгімонтавай вежай, правобразам якой, на думку некаторых аўтараў, паслужылі фартыфікацыйныя збудаваньні Смаленску.
Палац-замак падвяргаўся рабаваньню падчас швэдзкага нашэсьця сярэдзіны XVII стагодзьдзя і Вялікай Паўночнай вайны. Хоць і Ян Сабескі, і Аўгуст III фінансавалі рамонтныя работы, поўнамаштабнае абнаўленьне струхлелага будынку зьвязана зь імем апошняга караля, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Па яго ініцыятыве ўздоўж Віслы было пабудавана новае крыло з сучаснымі інтэр’ерамі ў стылі клясыцызму, а стары замак быў забудаваны шэрагам новых заляў і будынкаў, уключаючы працяглы корпус каралеўскай бібліятэкі, якая злучала замак з барочным палацам «пад бляхай».
У прамежку паміж сусьветнымі войнамі палац, які ўяўляў сабой мудрагелістую сумесь пабудоваў і перабудоваў розных эпохаў, быў старанна адрэстаўраваны, і тут пасяліўся прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны нацысты замініравалі палац і падвергнулі яго плянамернаму і бязьлітаснаму разбурэньню.
Пасьля вайны месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі сойм канчаткова адмовіўся ад плянаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэньне аднавіць палац па фрагмэнтах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасьці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагодзьдзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 году. Аркады Кубіцкага былі перададзеныя для карыстаньня ў 2009 годзе.
Цяпер у палацы разьмешчаны музэй, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбранта і Матэйкі («Стэфан Баторы пад Псковам»), старыя выгляды Варшавы пэндзлю Белота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касьцюшкі.
Інтэр’еры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палата дэпутатаў
-
Палацавая капэла
-
Заля карцін Каналета
-
Тронная заля
-
Нацыянальная заля
-
Заля асамблеяў
-
Пакой для нарадаў
-
Мармуровы пакой
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каралеўскі замак (Варшава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Andrzej Rottermund, Zamek Królewski w Warszawie, Wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa, 2002, ISBN 83-221-0746-3