Каракалпакстан
| Рэспубліка Каракалпакстан | |
| Qaraqalpaqstan Respublikasi’ Qoraqalpog`iston Respublikasi | |
Сьцяг | |
| Гімн | Qaraqalpaqstan Respublikasi’ni’n’ ma’mleketlik gimni |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Узбэкістан |
| Статус | рэспубліка |
| Сталіца | Нукус |
| Улучае | 14 раёнаў |
| Найбольшы горад | Нукус |
| Іншыя буйныя гарады | Кунград, Хаджэйлі, Бэруні, Турткуль, Чымбай |
| Дата ўтварэньня | 16 лютага 1925 году |
| Прэзыдэнт | Муса Эрніязаў |
| Афіцыйныя мовы | каракалпацкая, узбэцкая |
| Мовы ва ўжытку | каракалпацкая, узбэцкая, расейская |
| Насельніцтва (2013) | 1 711 800 (10-е месца) |
| Шчыльнасьць | 101,5 чал./км² (13-е месца) |
| Нацыянальны склад | каракалпакі, узбэкі, казахі, туркмэны, карэйцы, татары |
| Канфэсійны склад | мусульмане, хрысьціяне |
| Плошча | 165 600 км² (36,84%, 1-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 41 м |
| Месцазнаходжаньне Рэспублікі Каракалпакстан | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +5 |
| Скарачэньне | UZ-QR |
| Код ISO 3166-2 | UZ-QR |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Рэспу́бліка Каракалпакста́н (Каракалпа́кія, па-каракалпацку: Qaraqalpaqstan Respublikasi', Қарақалпақстан Республикасы, па-ўзбэцку: Qoraqalpog`iston Respublikasi, Қорақалпоғистон Республикаси) — сувэрэнная[1][2] рэспубліка ў складзе Ўзбэкістану.
Рэспубліка разьмешчаная на паўночным захадзе краіны. Асаблівасьць юрыдычнага статусу — права на выхад са складу Ўзбэкістану. Утвораная ў першай палове ХХ ст. як аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР, пазьней у рамках савецкае палітыкі г. зв. нацыянальнага разьмежаваньня трапіла ў склад Казаскай АССР, пазьней атрымлівае статус аўтаномнае рэспублікі й уключаецца ў склад Узбэцкай ССР. У часы Расейскай імпэрыі тэрыторыя будучай аўтаномнай вобласьці была падзеленая між Бухарскім эміратам (васал Расеі) і губэрнямі Туркестанскага генэрал-губэрнатарства. Па рэвалюцыі кастрычніка 1917 году ўключаная ў склад залежнай ад Расеі Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі, якая, нягледзячы на сваю фармальную незалежнасьць, неўзабаве была ўключаная ў склад РСФСР і пазьней паслужыла пры ўтварэньні аўтаномнага Каракалпакстану.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]33% насельніцтва складаюць каракалпакі, трохі менш — казахі і ўзбэкі. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў — расейцы, украінцы, туркмэны, карэйцы, татары і іншыя. Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасьці. Афіцыйныя мовы — каракалпацкая і ўзбэцкая.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Ўзбэкістан, арт. 70
- ↑ Канстытуцыя Рэспублікі Каракалпакстан(недаступная спасылка), арт. 1


