Харэзмская вобласьць
| Харэзмская вобласьць | |
| Xorazm viloyati | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Узбэкістан |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ургенч |
| Улучае | раёны |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 |
| Хакім | Пулат Бабажонаў |
| Насельніцтва (2011) | 1 601 100 чал. |
| Нацыянальны склад | узбэкі |
| Канфэсійны склад | мусульмане |
| Плошча | 6300 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 98 м |
| Месцазнаходжаньне Харэзмская вобласьць | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5 |
| Код ISO 3166-2 | UZ-XO |
| Код аўтам. нумароў | 90 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Харэ́змская вобласьць (узб. Xorazm viloyati) — вобласьць на захадзе Ўзбэкістану.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вілаят знаходзіцца на захадзе краіны. На поўначы мяжуе з Рэспублікай Каракалпакстан, на паўднёвым усходзе — з Бухарскай вобласьцю, на поўдні — з Туркмэністанам. Плошча адзінкі складае 6300 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад вобласьці ўваходзяць 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: 10 раёнаў і горад Ургенч.

| Нумар на мапе | Назва | Назва ў арыгінале | Адміністрацыйны цэнтар |
|---|---|---|---|
| 1 | Багацкі | Bogʻot tumani | Багат |
| 2 | Гурланскі | Gurlan tumani | Гурлан |
| 3 | Хонкінскі | Xonqa tumani | Хонка |
| 4 | Хазараспскі | Xazorasp tumani | Хазарасп |
| 5 | Хівінскі | Xiva tumani | Хіва |
| 6 | Кашкапірскі | Qoʻshkoʻpir tumani | Кашкапір |
| 7 | Шавоцкі | Shovot tumani | Шавот |
| 8 | Ургенцкі | Urganch tumani | Караўл |
| 9 | Янгіярыцкі | Yangiariq | Янгіярык |
| 10 | Янгібазорскі | Yangibozor tumani | Янгібазор |
| 11 | Ургенч (Урганч) | Urganch |
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва складае 1 601 100 чалавек.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз вобласьць праходзіць чыгунка, якая злучае адміністрацыйны цэнтар горад Ургенч зь іншымі гарадамі Ўзбэкістану і Туркмэністану. Аўтамабільныя магістралі злучаюць населеныя пункты вобласьці між сабою, населенымі пунктамі іншых вобласьцяў Узбэкістану. Таксама ёсьць аўтамагістралі, што злучаюць населеныя пункты вобласьці з Туркмэністанам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ХОРАЗМ ВИЛОЯТИ ҲОКИМЛИГИ расмий сайти(недаступная спасылка)
