Канстанцін Паклонскі
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | не раней за 1661 і не пазьней за 1663[1] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Канстанцін Паклонскі | |
па-польску: Konstantyn Pakłonski па-ўкраінску: Констянтин Поклонський | |
Беларускі палкоўнік | |
---|---|
1654 — 1655 | |
Прэзыдэнт: | Багдан Хмяльніцкі |
Папярэднік: | Пасада заснаваная |
Наступнік: | Іван Залатарэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
Няведама Пінскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр: | не раней за 1661 і не пазьней за 1663[1] |
Адукацыя: | Шляхціч, Вайсковец, Палкоўнік |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паклонскі (неадназначнасьць).
Канстанці́н Пакло́нскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — к. 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзеяў Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага палка.
Біяграфія і дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстанцін Паклонскі паходзіў родам з Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, зь Пінскага павету, з праваслаўнай шляхецкай сям’і і гербу Сьлепаворан[2]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме Водзгір-Паклонскі[3]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[4]. Выступаў як абаронца праваслаўя[5]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[6]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[7]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элемэнт[8]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[9]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[10]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[11]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[12]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[13]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[14]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[15]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што «государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти»[16].
Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [17]. Заклікаючы да сябе былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:
С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали. | ||
—[18] |
.
Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай «нацыянальнай ідэі» на беларускіх землях у сярэднявеччы[19].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в World Biographical Information System Online — Walter de Gruyter.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 239.
- ^ A. Rachuba, Pokłoński (Wodzgir-Pokłoński) Konstanty Wacław, PSB, t. 27, s. 234.
- ^ Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.:Навука і тэхніка, 1995, с. 20.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 191—192.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 681.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 238.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 198—199.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 240.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 257—258.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 233—234
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 259.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 397, 400, 407—411, 417—422.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 245.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 243.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 439—440.
- ^ АЮЗР. Т. 14., с. 621—622.
- ^ Соловьев С. История России с древнейших времен. Книга V. 1613—1657, с. 94.
- ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 321.