Казаская абсцэнная лексыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэральд Бэльґер: «…мовіць роднаю моваю казахі будуць тады, калі пачнуць лаяцца казаскаю»

Каза́ская абсцэ́нная ле́ксыка (па-казаску: боқтық сөздер, балағат сөздер або боғауыз сөздер[1]) — ґрупа словаў у казаскай мове, што ставіцца да абсцэннае лексыкі. Абсцэнная лексыка казахаў стала тэмаю дасьледваньня яшчэ ў XIX стагодзьдзі (А. Дываеў), першая спроба напісаць сыстэмную працу на гэтую тэматыку была распачатая А. Сэйдымбэкам (1942—2009). Абсцэнныя словы ў казаскай мове маюць цюрскае паходжаньне і маюць амаль што ідэнтычныя аналяґі ва ўсіх цюрскіх мовах. Таксама сярод казахаў папулярныя скрыўленыя (паводле казаскае фанэтыцы) варыянты расейскіх абсцэнных выразаў, што абумоўліваецца высокаю дзельлю насельніцтва, што валодае расейскаю моваю.

Дасьледваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледаваньне й вывучэньне казаскае абсцэннае лексыкі й зьневажальных словаў да гэтага часу застаецца свайго роду табу. Намаганьне казаскага пісьменьніка Акселеў Сэйдымбэка напісаць сыстэмны труд па казаскай лаянцы пад назваю «Бейпіл сөздер: қазақтың эротикалық фольклоры» (па-беларуску: Лаянка: казаскі эратычны фальклёр) была сустрэтая нэґатыўна і не набыла папулярнасьці ў чытачоў[2]. Тое, што дасьледваньне казаскага «эратычнага фальклёру» адстае ад патрабаваньня часу, прызнае й сам аўтар кнігі. Акселеў Сэйдымбэк піша, што зьбіраньнем казаскае нецэнзурнае лексыкі яшчэ ў XIX стагодзьдзі займаўся вучоны-этноґраф Абубакір Дываеў[1]. Гэта пацьвярджаюць словы Халела Дасмухамэдава ў трудзе «Казаская народная літаратура» (1928 рок):

Пералічваючы тыпы казаскае народнае літаратуры, нельга не згадаць адсцэнныя вершы (песьні). Некаторыя казаскія лаянковыя прыказкі сабраў і ўпершыню апублікаваў у 1900 годзе ў Ташкенце А. Дываеў.

Х. Досмухамедов. — Аламан, 1991. — С. 29.

Ці захаваліся рукапісы Абубакіра Дываева й Бэйсэнбая Кенжэбайулы, якія таксама займаліся казаскаю абсцэннаю лексыкаю, невядома. Хоць казаскі эратычны фальклёр ніколі й не выдаваўся ў выглядзе асобнага зборніка, шматлікія навукоўцы і дасьледнікі зьвярталі на яго ўвагу ў сваіх працах. Сярод іх: навукоўцы Алькей Маргулан, Мырзабэк Дуйсэнаў, пісьменьнікі Габіт Мусрэпаў, Сапаргалі Бэґалін, Куандык Шангытбаеў, Шэрхан Муртаза, Аскар Аразакын[1].

Лексычныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

асноўны прыкладны пераклад МФА вытворныя рэґіён
Аўдыё қотақ [1]
араб. قوتاق
qotaq
гык qɔtɑq Аўдыё қотақбас  — гыкагаловы
Аўдыё қотақты жеме ! (қотағымды жеме!)[1] — ня хавай гык! (ня пярдоль мозаґ)!
қотағыма …? — нагык зрабіў?
болжыр қотақ — друзлы гык
усюды
Аўдыё ам [1]
па-арабску: ام
am
піча ɑm амбас — пічагаловы
амыңды шығарам! — адгычу!
амыңды сігейін! — пярдоліў тваю пічу!
амыңды айырам! — парву тваю пічу!
амығу[1]
усюды
Аўдыё сігу [1]
араб. سىگۋ
sigý
пярдоліць sɘgɘw сігісу[1] — пярдоліцца
сігіл! — згычні!
Аўдыё сігіп салам ! — адпярдолю!
сіктім де, қол қойдым! — адпярдоліў і падпісаўся! (атрымайце, расьпішыцеся!)
сікпейді! — не пярдоліць!
жеті ата, жеті мысыңды сігейін![1]
жетпіс жеті әкеңнің аузын сігейін![1] — пярдоліў у рот 77 тваіх бацькоў!
усюды
Аўдыё шешеңді сігейін ![1]
(Аўдыё шешеңнің амын сігейін !)
Аўдыё анаңды сігейін !
(Аўдыё әнәңді сігейін !)
Аўдыё енеңді сігейін ![1]
каб цябе! ʃeʃeŋdɘ sɘgejn
ʃeʃeŋnɘŋ ɑmɯn sɘgejn
ɑnɑŋdɯ sɘgejn
ænæŋdɘ sɘgejn
jeneŋdɘ sɘgejn
часам кароціцца да:
шеше, шешең амы, шешессігейін, шешесс;
анассігейін, анасс
у асноўным:
Паўднёвы ды Заходні Казахстан
Аўдыё әкеңнің аузын сігейін! [1] пярдоліў твайго бацьку ў рот! ækeŋnɘŋ ɑwzɯn sɘgejn часам замяняецца на больш мяккі варыянт: әкеңнің аузын ұрайын![3] — літ. удару рот твайго бацькі! у асноўным:
Усходні й Заходні Казахстан, Кызылардзінская вобласьць
Аўдыё көт  (Аўдыё көтен )[1]
араб. (كوت (كوتەن
kót
дупа kɵt, kɵten Аўдыё көтләк  — пэдэраст
Аўдыё көтіңді қыс ! — даслоўна «зацісьні ачко»/«зьцісьні дупу»
не выдыгайся!
көтіңді айырамын! — разрыву тваю дупу!
көтіңе тығып қой! — засунь сабе ў дупу!
көті жоқ — нямоглы
көтінен қалмау — не адставаць
көтіне қыстырмау — начхаць
усюды
Аўдыё тасақ [1]
араб. تاساق
tasaq
машня, гык tɑsɑq усюды
Аўдыё жәлеп  (жалап)[1]
араб. (جالەپ (جالاپ
jálep (jalap)
лярва, прастытутка ʒælep абмежавана
шөпақ
араб. شوپاق
shópɑq
гык ʂopɑq усюды
енек[1]
араб. ەنەك
enek
машня jenek абмежавана

Часам некаторыя казаскія словы (напрыклад, емшек — грудзі) неабґрунтавана замяняюцца на менш «вульґарныя» аналяґі, аднак такая сарамлівасьць, на думку кіраўніка аддзела па розьвітку мовы і моўнае палітыкі Астанінскага мэдычнага ўнівэрсытэту Мухамбэдыі Ахмэтава, нічым не апраўданая[4].

Аналяґі ў роднасных мовах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У роднасных цюрскіх мовах існуюць практычна цалкам ідэнтычныя аналяґі казаскіх абсцэнных выразаў.

перша-
крыніцы
каз. кырг. каракалп. узб. тат. башк. крым. карач.-балк. турэц. туркм. азэрб.
цюрс. qotaq қотақ коток qotaq qo’toq кутак ҡутаҡ qotaq къотакъ няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу
цюрс. em ам ам am am ам (дыялект.) ам (дыялект.) am няма ідэнтычнага аналяґу am am am
цюрс. sik- сігу сигүү sig- sikish сег- һек- sikmek сиг- sikmek sikmek sikmək
— + цюрс. baš қотақбас коток баш qotaqbas qo’toqbosh кутакбаш ҡутаҡбаш qotaqbaş, sikbaş къотакъбаш няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу
цюрс. köt көт(ен) көт ko’t(en) ko’t күт күт köt кёт göt göt göt
па-арабску: جلب жәлеп жалап ja’lep jalab няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу celep няма ідэнтычнага аналяґу няма ідэнтычнага аналяґу jelep cələb
цюрс. tašaq тасақ ташак tashaq toshoq ташак ташаҡ taşaq няма ідэнтычнага аналяґу taşak няма ідэнтычнага аналяґу daşşaq

Этымалёґія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З прыстойнасьці, а таксама з павагі і беражлівых адносінаў да Кнігі Алага Ўсявышняга, чытальнікам ў асяродзьдзі цюрскага простага люду і іхніх жанчынаў варта прыглушаць чытаньне [наступных] словаў Усявышняга: араб. و آتت كلّ واحدة منهنّ سكيناً‎ («…дала кожнай па нажы…»), і іншых словаў слов Усявышнега: араб. ما يفتح الله للناس من رحمة فلا ممسك لها و ما يمسك فلا مرسل له من بعده‎ («Ніхто не ўтрымае міласьць, якую Алаг адчыняе людзям. А тое, што Ён утрымлівае, ніхто ня можа падараваць пасьля Яго»). Яму варта прыглушаць чытаньне падобных вершаў у іх асяродзьдзі, бо яны ня ведаюць іхняга [сапраўднага] сэнсу і мяркуюць, што іх сэнс такі ж, як той, які яны ведаюць з сваёй мовы.

Дыван лугат ат-цюрк

  • Шөпақ ад старажытнацюрскага çöbäk/çöbäg[8] (араб. جبك[7]) — «пэніс хлопчыка».
  • Жәлеп ад па-пэрсыдзку: ‎слова «джалаб» (араб. جلب‎), што пазначае прастытутку, распусную жанчыну (таксама мае значэньне «падробка», «быдла для продажу»)[9]. Верагодна запазычанае ў фарсі з арабскае мовы, дзе «джалаб» пазначае «рабы; увазны тавар»[10].

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У народным фальклёры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кнізе Акселеў Сэйдымбэка «Бейпіл сөздер» сабрана мноства прыкладаў ужываньня абсцэнных выразаў у казаскім народным фальклёры. Напрыклад:

Песьня пра сустрэчу замужняй жанчыны са сваёй маці[1]

Жанчына:
Адыр-адыр таулардың,
Тасы қиын, апам-ау.
Адыр айыр қотақтың
Басы қиын, апам-ау.
Маці:
Көтеріп қойып саныңды,
Көлбетіп берсең амыңды,
Ағызады қаныңды,
Кіргізеді жаныңды.
Жанчына:
Енді қотақ жаман деп,
Айтпас болдым, апам-ау!
Қара тамақ найзадан,
Қайтпас болдым, апам-ау!
Маці:
Талай да тарлан шапты ғой,
Анаң да дәмін татты ғой.
Үйренгенше қатты ғой,
Үйренген соң тәтті ғой.



О мать, трудны камни
Бугристых гор.
О мать моя, трудна головка
Бугристого хуя.

Если приподнимешь бёдра
И дашь пизду наискосок,
Он пустит твою кровь
И оживит тебя.

Цяпер не казацьму,
Што гык страшон, о маці мая!
Не адмаўляцьмуся
ад чарнашыяе дзіды, о маці мая!

Многие матёрые бежали,
І твая маці таксама скаштавала.
Пакуль не абвыкнеш — цьвёрды,
Калі абвыкнеш — салодкі.

У сучаснай прозе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сен» — гэта, відаць, «ты»: «мен сен сігірім» — «я цябе…», — крычалі кызымкам нашыя расейскія балалар. «Ой, бала, бала, бала, колькі рокаў працавала?» — такія стылізацыі складаў эдэмскі народ для Малодшага Брата, па іх мы і вывучалі казаскую мову. Ды яшчэ часам лаяліся: «Аін цыґін», значна больш шчодра надарыўшы казахаў расейскаю лаянкаю: бачыш, бывала, два казахі між сабою: каля-баля, каля-баля — і раптам роднае: так і разэдак его маць, — і зноўку: каля-баля, каля-баля. «Казаскаю лаяцца — гэта ў іх лічыцца за грэх, — растлумачылі дасьведчаныя людзі. — А расейскаю ня грэх».

А. М. Мелихов Исповедь еврея. — Проспект, 2013. — 283 с. — ISBN 9785392129997

Штось ведаю… Як тут і цо агулам… Нават крыху казакша бельме: нан — гэта хлеб, напрыклад; сыра — піва; кутак бас — гыкагаловы; махаббат — каханьне; акша — грошы… Усё, здаецца…

О. Гладов Заговорщики. — 2014. — ISBN 9785457641563

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы былі спаборніцтвы, калі казаскія батыры ня толькі з зброяю ў руках, але і словамі спаборнічалі, хто каго аблае. Слова ў стэпе гуляла вырашальную ролю й лаянка — гэта старажытная качавая традыцыя. То дужа багаты пласт казаскае мовы. Існуюць імёны людзей і фальклёрныя запісы, што сьведчаць пра тое, што казаская лаянка — мастацкая, рытмічная і яна дужа вострая, што б’е айно ў мэту.

Мурат Аўэзаў[11]

У шматлікіх айтысах старажытнасьці, асабліва ў айтысах між дзяўчынамі й хлопцамі, у ґрупавых (бәдік) айтысах ужываліся вульґарныя жарты, лаянка, пры дапамозе зьедлівых словаў выкплялі і кпілі над супернікам.

— Ауэзхан Кодар (1958-2016)[12]

У наш час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле казаскага перакладніка й пісьменьніка Геральда Бэльґера, сучасныя казахі ў асноўным лаяцца расейскаю. Паводле яго «мовіць роднаю моваю казахі будуць тады, калі пачнуць лаяцца казаскаю. Казаская лаянка значна вобразьнейшая й багацейшая»[2]. Таго ж меркаваньня прытрымліваўся Акселеў Сэйдымбэк: «Сёньня ўся казаская моладзь у размовы між сабою ў якасьці выклічніка ўжывае расейскі мат. Ужывае дужа непрыемныя, вульґарныя расейскія словы»[13].

Паводле намесьніка дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Байтурсынава Анары Фазылжанавае, ужываньне мату абумоўленае няўмельствам дакладна выказаць сваю думку ў эмацыйным пляне. «У нас усходні калярыт, мы крыху зачыненая культура. Кантэкстная заходняя цывілізацыя, да якое мы адносіма і расейскую, больш адчыненая, дзе ўсе кажуць проста. У казахаў наўпрост казаць пра штось ня прынята. Староччамі адточвалася майстэрства іншасказаньня. Таму ў нас звычайнымі словамі можна так сказаць, што пачуламу стане сорамна, але ня кожны здолее гэта зразумець. Для гэтага трэба валодаць словам у найвышэйшай ступені», — адзначыла яна[2].

Казаская лаянка практычна не ўжываецца ў літаратуры ды афіцыйных СМІ, але шырока распаўсюджаная ў штодзённым жыцьці і ўжываецца ў песьнях некаторых казахстанскіх рэп-выканаўцах ды гуртоў: ДМХ, Smerch, WestArs і інш. У рок-гурту «Адаптация» з Актабе існуе песьня «Қотақты жеме».

На пачатку студзеня 2015 адзін з карыстальнікаў дзяржаўнага сайту «Літаратурны партал» апублікаваў урывак з твора А. Сэйдымбека «Бейпіл сөздер», што спарадзіла буру нэґатыўных водгукаў з боку казаскамоўных карыстальнікаў сеткі[14]. Матэрыял быў неўзабаве выдалены.

У Вікіпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 студзеня 2015 году[15] у Расейскай Вікіпэдыі быў створаны артыкул «Казаская абсцэнная лексыка» (па-расейску: Казахская нецензурная лексика). Неўзабаве мноства інтэрнэт-выданьняў Казахстану апублікавала навіну пра зьяўленьне артыкула, прысьвечаны «казаскай лаянцы»[16][17][18][19], 6 студзеня пра гэта згадалі ў этэры праґрамы «7News» на «Сёмым канале»[20]. Хоць зьява артыкулу не выклікала асаблівага абурэньня ў казаскім грамадзтве, знайшліся і тыя, хто інтэрпрэтаваў гэтую падзею ў нэґатыўным ключы і заклікаў упаўнаважаныя орґаны «прыняць меры»[21].

5 лютага ў Казаскай Вікіпэдыі зьявілася вэрсія гэтага артыкулу казаскаю моваю (глядзіце Қазақтың боғауыз сөздері). Неўзабаве артыкул быў выдалены без абмеркаваньня адным з адміністратараў праекту, а потым адноўлены, але бяз разьдзелу «Лексыка» і бяз жаднага абсцэннага слова. На дадзены момант артыкул могуць рэдаґаваць толькі адміністратары Казаскае Вікіпэдыі, зарэґістраваным або ананімным карыстальнікам доступ да рэдаґаваньня абмежаваны на нявызначаны тэрмін.

Адказнасьць за ўжываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле артыкулу № 434 «Дробнае гуліґанства» Кодэксу Рэспублікі Казахстану пра адміністрацыйныя правапарушэньні, шэраг правапарушэньняў, у тым ліку «абсцэнная лаянка ў грамадзкіх месцах, абразьлівае чапляньне да фызычных асобаў» караецца штрафам у памеры 10 МРП (1 МРП = 2525 казахстанскіх тэнґе) або адміністрацыйным арыштам да 10 содняў. Паўторнае ўчыненьне дадзенага правапарушэньня цягам року караецца адміністрацыйным арыштам да 15 содняў[22].

Крымінальная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Крымінальнага кодэксу Казахстану (артыкул № 131), «прыніжэньне гонару й годнасьці іншае асобы, выказанае ў непрыстойнай форме» цягне за сабою штраф у памеры да 100 МРП або прыцягненьне да грамадзкіх працаў на тэрмін да 120 гадзінаў, або папраўчыя працы на тэрмін да 100 гадзінаў. Гэтае ж правапарушэньне «зьдзейсьненае публічна або з ужываньнем сродкаў масавае інфармацыі або інфармацыйна-камунікацыйных сетак» караецца штрафам да 200 МРП або папраўчымі працамі ў той жа колькасьці (200 гадзінаў), або грамадзкімі працамі на тэрмін да 180 часов[23].

Маральная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле фатве, апублікаванай на сайце мячэці «Хазрэт Султан», у маўленьні лаянкі асуджаецца ісламам, і мусульмане маюць цурацца гэтага[24]. У артыкуле «Пытаньні пра зьдзяйсьненьне зіярату», падрыхтаванай прэс-сакратаром прадстаўніцтва ДКМ Казахстану ў Паўднёва-Казахстанскай вобласьці Мухамаджанам Естэміравым, рэкамэндуецца пры наведваньні магілаў памерлых устрымацца ад плётак і лаянкі[25].

Ужываньне расейскае лаянкі ў казаскай мове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Расейскі мат

У выніку працяглае расеяфікацыі карэннага насельніцтва Казахстану (75 % казахаў валодаюць расейскаю моваю[26]) казахамі, апрача спрадвечна казаскіх лаянкавых словаў, у побыце ўжываецца шмат выразаў, запазычаных з расейскае мовы і падладжаных пад асаблівасьці казаскае фанэтыкі. Бо часьцей за ўсё расейскую лаянку ўжываюць выхадцы зь вясковае мясцовасьці, з своеасабліваю вымоваю расейскіх словаў (што ўвогуле характэрна для фанэтыкі цюрскіх моваў) — шмат лаянкі моцна скрыўляюцца.

расейскі мат казаскі варыянт вытворныя
ёб твою мать Аўдыё яптываймайт  яптываймайттың баласы! — дзіцё пярдоленае матары!
скарочанае: япты
ёб вашу мать яппашамайт, ёппашамайт
пиздец Аўдыё пиздес, пездес  пиздес екенсің! — вось ты гамон!
долбоёб далбаёп
заебал! Аўдыё зайбал ! (саипал!) заебалым шықты! — запярдоліўся!
блядь Аўдыё біләт , Аўдыё білә 
пидорас пидараз
хуй его знает хуйзнайт
иди на хуй Аўдыё кет наху , иди наху
похуй поху(й) маған поху! — мне погык!
охуел ахуел ахуелсың ба не?! — ці ты гыкануўся?!
ахуевши — гыкануўшыся

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т {{{аўтар}}} 2000.
  2. ^ а б в Жанар Канафина Вам мат! // «Караван» : ґазэта. — 3 мая 2013.
  3. ^ Жанат Ахмади Наказание упрямой женщины = Көкбет әйел жазасы : аповед. — Қазақ әдебиеті. — № 27—28 (3348).
  4. ^ Мұхамбедия Ахметов В переводе медицинских терминов наблюдается разношёрстность = Медицина терминдерін аударуда ала-құлалық байқалады // «Ана тілі». — 07.03.2013.
  5. ^ László Karoly A Turkic Medical Treatise from Islamic Central Asia: A Critical Edition of a Seventeenth-Century Chagatay Work by Subḥān Qulï Khan. — BRILL, 2014. — P. 305. — 462 p.. — ISBN 9789004284982
  6. ^ а б в г д е ё {{{аўтар}}} 1969.
  7. ^ а б в г д е {{{аўтар}}} 2005.
  8. ^ Marcel Erdal Old Turkic Word Formation: A Functional Approach to the Lexicon. — Otto Harrassowitz Verlag, 1991. — P. 43. — 874 p.. — ISBN 9783447030847
  9. ^ Миллер, Б. В., Расторгуева, В. С. Персидско-русский словарь. — 3-е выданьне. — Государственное издательство иностранных и национальных словарей, 1960. — С. 152. — 668 с.
  10. ^ Баранов Х. К. Арабско-русский словарь.
  11. ^ Ади Туркаев Настоящий казах – матерящийся казах? // «Трибуна. Коммунист Казахстана» : ґазэта. — 24 сентября 2014.
  12. ^ Әуезхан Қодар Земная звезда приближается к звёздам небесным... = Жер жұлдызы жақындайды жұлдыздарға көктегі.... — Қазақ әдебиеті.
  13. ^ Мырзагелді Кемел Двухтомное собрание сочинений = Екі томдық шығармалар жинағы. — Т. 1 С. 489.
  14. ^ Непристойный рассказ на «Литературном портале» вызвал протест общественности = "Әдебиет порталындағы" әдепсіз әңгіме көптің наразылығын туғызды. — tengrinews.kz, 07.01.2015.
  15. ^ Казахская нецензурная лексика — история изменений. Русская Википедия. Праверана 2015-02-13 г.
  16. ^ В Википедии появилась статья о казахском мате // Nur.kz05.01.2015 г. Праверана 2015-02-13 г.
  17. ^ В википедии появилась нецензурная лексика на казахском языке // NV.kz05.01.2015 г. Праверана 2015-02-13 г.
  18. ^ В Википедии появилась статья о казахской нецензурной лексике // Today.kz05.01.2015 г. Праверана 2015-02-13 г.
  19. ^ «А не пошли бы вы...» // Костанайские новости15.01.2015 г. Праверана 2015-02-13 г.
  20. ^ Відэа на YouTube.
  21. ^ Нургиса Елеубеков Зачем Википедии понадобились казахские нецензурные слова? = Қазақтың былапыт сөздері Википедияға не үшін қажет болды?. — Алаш айнасы, 08.01.2015.
  22. ^ Статья 434. Мелкое хулиганство. КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ КАЗАХСТАН ОБ АДМИНИСТРАТИВНЫХ ПРАВОНАРУШЕНИЯХ. Праверана 2015-01-05 г.
  23. ^ Статья 131. Оскорбление. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ КАЗАХСТАН. Праверана 2015-01-05 г.
  24. ^ Абдусамат Қасым Насколько греховно употребление мата? = Боқтап сөйлеу қаншалықты күнә?. — Muslim.kz, 20.11.2013.
  25. ^ Мухамеджан Естемиров Вопросы о совершении зиярата = Зиярат жасау мәселелері. — Kattani.kz, 7 января 2011.
  26. ^ Алтынбекова О.Б. Миграция в Казахстане: новый статус русского языка. — Демоскоп Weekly.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]