Зьмітро Віталін
Зьмітро Віталін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1912 |
Памёр | 4 лістапада 2004 (92 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, журналіст, перакладнік |
Зьмітро Віталін, сапр.: Зьміцер Рыгоравіч Сергіевіч, псэўданімы: Байструк; Клоп; П.Прыпецкі (нар. 8 жніўня 1912, в. Сухое, Пінскі павет, Менская губэрня, цяпер Янаўскі раён, Берасьцейская вобласьць — 4 лістапада 2004) — беларускі паэт, празаік, журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 8 жніўня 1912 году ў в. Сухое Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер — Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці). З 1915 году знаходзіўся з бацькамі ў эвакуацыі ў Бранску. Летам 1919 году вярнуліся ў Беларусь у Калінкавічы. У 1928 годзе скончыў Калінкавіцкую васьмігодку. З 1929 году ў Менску. Набыў спэцыяльнасьць электраманцёра і працаваў у Радыёцэнтры БССР радыёманцёрам, потым — карэспандэнтам. Чалец Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў з 1930 году. Сакратар часопіса «Шляхі калектывізацыі». Зь вясны 1932 году адказны сакратар крычаўскай раённай газэты. У верасьні 1932 году паступіў вучыцца на творчае аддзяленьне Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. Ягоныя вершы, паводле Сяргея Грахоўскага, хваліў Янка Купала.
Арыштаваны ДПУ БССР 23 лютага 1933 году па справе «Беларускай народнай Грамады». Асуджаны на высылку 10 жніўня 1933 году. Пакараньне адбываў у Марыінску Кемераўскай вобласьці, дзе знаходзіўся на пасяленьні (некаторы час разам з М. Лужаніным і З. Астапенкам). Вярнуўся ў Калінкавічы напрыканцы 1935 году. Адбыўшы вайсковую службу, працаваў на фанэрнай фабрыцы ў Мазыры, у нарыхтоўчай канторы ў Лельчыцкім раёне. Быў карэспандэнтам сельгасаддзелу абласной газэты «Бальшавік Палесся», а потым быў накіраваны ад газэты ў Ельск куставым карэспандэнтам. У газэце працаваў да самай вайны[1].
Падчас нямецка-савецкай вайны — на фронце. З канца 1943 году карэспандэнт дывізіённай газэты «Вперёд за Родину!». З чэрвеня 1945 году ў рэдакцыі газэты «За честь Родины», якая дысьлякавалася ў Вене. У 1950 годзе пераведзены ў адэскую акруговую газэту «Защитник Родины». У 1956 годзе накіраваны ў Будапэшт, дзе працаваў у рэдакцыі газэты групы войск «Ленинское знамя». Дэмабілізаваны ў 1961 годзе ў званьні маёра. Жыў у Адэсе. З 1961 году на творчай рабоце. Працуючы ў армейскіх газэтах і жывучы ў Адэсе, друкаваў тое, што пісаў на расейскай мове.
Пасьля ад’езду ў 1978 годзе адзінай дачкі ў ЗША быў выключаны з КПСС, на пэўны час Віталіну забаранілі друкавацца. У 2000 годзе, пасьля сьмерці жонкі, застаўся зусім самотны, ня мог самастойна выйсьці на вуліцу, меў патрэбу ў даглядзе[1].
Памёр 4 лістапада 2004 году ў Адэсе. Пахаваны ў Адэсе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў з 1930 году. Аўтар зборніка вершаў «Будзем жыць»[2] (1932). Пад уласным прозьвішчам выдаў кнігі на ваенную тэматыку «На голубом Дунае» (Адэса, 1955), «Первый бой» (Адэса, 1957), «Мы служим Родине» (Масква, 1962), «Приветствие из юности» (Адэса, 1964), «Начало легенды» (Масква, 1966), «Тревожная осень» (Адэса, 1966), «Десять дней отдыха» (Масква, 1967), «Высокий остров» (Адэса, 1969), «Маршевая рота» (Адэса, 1971), «Товарищи огненных лет» (Масква, 1972), «Гроза на рассвете» (Адэса, 1973), «Сосны среди поля» (Адэса, 1975), «Хорошие приметы» (Адэса, 1978), «Нет последних рубежей» (Адэса, 1982), «Личная война» (Кіеў, 1983).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б 8 жніўня 2012 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Змітра Віталіна (Дзмітрыя Рыгоравіча Сергіевіча); 1912, Іванаўскі р-н — 2004), паэта, празаіка, журналіста
- ^ Змітро Віталін. Будзем жыць: Вершы. — Менск, ДВБ, 1932. — 79 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- СЕРГІЕВІЧ Зміцер Рыгоравіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 348
- БП, т. 2, 6.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыкляпэдычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с — ISBN 985-6374-04-9.
- Лякін У. Тры жыцці Змітро Віталіна. Мазыр, Белы вецер, 2012.
- Пруднікаў П. Абарваная струна // Чырвоная змена. 1985, 17 кастр.
- Пруднікаў П. І. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1988. — 175 с.
- Грахоўскі С. Іскрынкі памяці. Успаміны пра Янку Купалу. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. — 271 с.
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ва Ўкраіне
- Нарадзіліся ў Янаўскім раёне
- Беларускія паэты
- Беларускія літаратары
- Беларускія журналісты
- Расейскамоўныя пісьменьнікі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны