Зломнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зломнае
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Пасялковы савет: Стрэшынскі
Насельніцтва: 114 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′41″ пн. ш. 30°2′54″ у. д. / 52.67806° пн. ш. 30.04833° у. д. / 52.67806; 30.04833Каардынаты: 52°40′41″ пн. ш. 30°2′54″ у. д. / 52.67806° пн. ш. 30.04833° у. д. / 52.67806; 30.04833
Зломнае на мапе Беларусі
Зломнае
Зломнае
Зломнае

Зло́мнае[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стрэшынскага пасялковага савету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 114 чал. (2004). Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 84 км ад Гомелю. На захадзе Шохава-Гелінскі канал.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні Паводле рэвізіі 1858 году ўлоданьне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, крупадробільня, 3 ветракі. У 1909 годзе 1588 дзесяцін зямлі, млын, у Стрэшынскай воласьці Рагачоўскага павету.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1943 годзе расстралялі 12 жыхароў (пахаваныя на заходняй ускраіне). У сьнежні 1943 году ў вёсцы разьмяшчаўся шпіталь савецкіх войскаў. 80 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «1 Траўня» (цэнтар — гарадзкі пасёлак Стрэшын). Працуе фэльчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]