Зацірка
Выгляд
Заці́рка — славянскі суп з мукі, малака і вады. Грэцкую, жытнюю або пшанічную муку пераціраюць (адсюль назоў; крута замешваюць) з крухмалам (бульбай) або яйкам. Атрыманыя мучныя шматкі вараць на малацэ або вадзе. Пры гатаваньні на вадзе суп заскварваюць, запраўляюць алеем і забельваюць малаком[1]. Тады ў якасьці прыправаў могуць дадавацца чорны перац і ляўровы ліст[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зацірка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Зацірка // Зьвязда : газэта. — 15 кастрычніка 2011. — № 197 (27060). — С. 8. — ISSN 1990-763x.