Заза Пачулія
Заза Пачулія | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | цяжкі форвард, цэнтравы | |
Рост: | 211 см | |
Вага: | 129 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 10 лютага 1984 (41 год) | |
Драфт | ||
42, драфт НБА 2003 году | ||
Клюбы | ||
---|---|---|
Гады | Клюб | |
1993—2003 | Юлкерспор[d] | |
2003—2004 | Арланда Мэджык | |
2004—2005 | Мілўокі Бакс | |
2005—2013 | Атланта Гокс | |
2011 | Галатасарай[d] | |
2013—2015 | Мілўокі Бакс | |
2015—2016 | Далас Мавэрыкс | |
2016—2018 | Голдэн Стэйт Ўорыярз | |
2018—2019 | Дэтройт Пістанз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Статыстыка на NBA.com |
Зáўр (За́за) Пачу́лія (па-грузінску: ზაურ (ზაზა) ფაჩულია; нар. 10 лютага 1984 году, Тбілісі) — грузінскі баскетбаліст, які гуляў на пазыцыі цэнтравога. Па нараджэньні атрымаў імя Заўр, але пазьней зьмяніў яго на Зазу. Акрамя грамадзянства Грузіі таксама валодае грамадзянствам Турэччыны, але гуляў за зборную Грузіі, дзе быў ейным капітанам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баскетболам Пачулія пачаў займацца ў раньнім веку ў Грузіі. Яшчэ падлеткам яго прыкмецілі і запрасілі да сябе функцыянэры з турэцкага клюбу «Юлкерспор». Пасьля некалькіх добрых сэзонаў у Турэччыны гулец быў абраны клюбам «Арланда Мэджык» на драфце НБА 2003 году. Правёўшы у камандзе адзіны сэзон, яго абмянялі ў «Мілўокі Бакс», дзе Пачулія ў сярэднім набіраў 6,2 пунктаў і рабіў 5,1 падбораў за гульню, выходзячы на пляцоўку пераважна з лаўкі запасных.
У 2005 годзе Пачулія падпісаў кантракт з «Атлантай Гокс»[1], дзе стаў цэнтравым асноўнага складу. У сэзоне 2005—2006 гадоў ён набіраў у сярэднім 11,7 пунктаў і рабіў 7,9 падбораў. Наступны сэзон пачаў у якасьці цэнтравога, але потым стаў запасным гульцом. У гэтым сэзоне ў Пачуліі адбылася сварка на пляцоўцы з зоркай Кевінам Гарнэтам, праз што некаторыя назвалі Зазу «Бальбоа» ў гонар галоўнага героя з фільму «Рокі»[2]. 13 ліпеня 2007 году Пачулія і «Гокс» падоўжылі кантракт[3].
Падчас лакаўту НБА 2011 году Пачулія гуляў за турэцкі «Галатасарай», пакуль не вярнуўся ў Атланту ў сьнежні 2011 году[4]. 17 ліпеня 2013 году гулец падпісаў кантракт з «Мілўокі Бакс»[5]. 20 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Бруклін Нэтс» набраў 22 пункты і зрабіў 21 падбораў, 18 зь якіх былі зробленыя пад чужым шчытом, чым усталяваў рэкорд у гісторыі «Бакс».
9 ліпеня 2015 году баскетбаліст быў абменены ў «Далас Мавэрыкс» на будучы выбар другога раўнда драфту[6]. 25 ліпеня 2016 году Пачулія падпісаў кантракт з «Голдэн Стэйт Ўорыярз»[7]. У першай гульні фіналу Заходняй канфэрэнцыі супраць «Сан-Антоніё Спэрз» ён груба згуляў супраць галоўнай зоркі суперніка Каўая Леанарда і нанёс яму траўму, што не дазволіла яму гуляць да канца сезону[8]. СМІ і экспэрты абвінавацілі Пачулію ў наўмыснай несумленнай гульні, але сам гулец гэта адмаўляў[9]. Ён працягваў гуляць і дапамог камандзе здабыць тытул пераможцаў лігі.
25 лютага 2018 году ў гульні супраць «Аклагомы-Сіці Тандэр» Пачулія ўпаў на нагу Расэла Ўэстбрука ледзь не траўмаваўшы яго[10]. За гэта ён зноў быў моцна крытыкаваны як з боку СМІ, гэтак і з боку гульцоў і трэнэраў НБА, у тым ліку Полам Джорджам, Кайры Ірвінгам, Грэгам Попавічам і самім Ўэстбрукам[11]. У чэрвені Пачулія выйграў свой другі чэмпіёнскі тытул НБА. 15 ліпеня 2018 году падпісаў кантракт з «Дэтройт Пістанз»[12]. 29 жніўня 2019 году абвесьціў аб зыходзе з спорту і заняў на пасаду кансультанта ў баскетбольных апэрацыях у «Голдэн Стэйт».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Hawks Sign Zaza Pachulia». NBA.
- ^ «Hawks: Everything You Need To Know About… Hawks vs Celtics». NBA.
- ^ «Atlanta Hawks News Headlines». Atlanta Hawks.
- ^ «Galatasaray brings in Zaza Pachulia». Euroleague.
- ^ «Bucks Sign Free Agent Center Zaza Pachulia». NBA.
- ^ «Mavericks Acquire center Zaza Pachulia from Bucks». Dallas Mavericks.
- ^ «Warriors Sign Free Agent Center Zaza Pachulia». Golden State Warriors.
- ^ Malinowski, Erik. «Kawhi Leonard’s Injury Is a Shame, but Was Zaza Pachulia’s Play Really Dirty?». Bleacher Report.
- ^ «Warriors’ Zaza Pachulia, family threatened after Kawhi Leonard incident». USA Today.
- ^ «Russell Westbrook, Paul George call out Zaza Pachulia after dangerous fall». NBA.
- ^ «Kyrie Irving calls Zaza Pachulia’s fall on Russell Westbrook “unacceptable”». Yahoo Sports.
- ^ «Detroit Pistons sign free agent Zaza Pachulia» NBA.
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Баскетбалісты клюбу «Арланда Мэджык»
- Баскетбалісты клюбу «Мілўокі Бакс»
- Баскетбалісты клюбу «Атланта Гокс»
- Баскетбалісты клюбу «Далас Мавэрыкс»
- Баскетбалісты клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз»
- Баскетбалісты клюбу «Дэтройт Пістанз»
- Грузінскія баскетбалісты