Задуб’е (Берасьцейская вобласьць)
Задуб’е | |
трансьліт. Zadubje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ганцавіцкі |
Сельсавет: | Малькавіцкі |
Насельніцтва: | 317 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1646 |
Паштовы індэкс: | 225445 |
СААТА: | 1216820036 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′44″ пн. ш. 26°27′8″ у. д. / 52.52889° пн. ш. 26.45222° у. д.Каардынаты: 52°31′44″ пн. ш. 26°27′8″ у. д. / 52.52889° пн. ш. 26.45222° у. д. |
± Задуб’е |
Задуб’е[1] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавету. Разьмешчана за 34 км на поўдзень ад раённага цэнтру Ганцавічы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска Дабраслаўскай воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У 1909 годзе ў Задуб’і налічвалася 58 двароў, 333 жыхары.
З 1921 году — у складзе Польшчы, вёска і фальварак Дабраслаўскай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва, разам у вёсцы і фальварку 85 дамоў, 479 жыхароў.
З канца 1939 году ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. У 1940 годзе вёска, 166 двароў, 492 жыхары[2]. У Вялікую Айчынную вайну з 30 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах вайны загінулі ці прапалі бязь вестак 27 жыхароў вёскі.
29 сьнежня 1943 году фашысты амаль цалкам спалілі вёску, зьнішчыўшы 149 двароў і загубіўшы 48 жыхароў[2]. Пасьля вайны вёска адноўлена, ахвяры фашызму ўвекавечаны ў мэмарыяльным комплексе Хатынь.
З 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году — Лунінецкага раёну.
У вёсцы дзейнічаюць клюб, крама, бібліятэка, базавая школа, аддзяленьне сувязі, комплексны прыёмны пункт. У цэнтры Задуб’я каля будынка клюбу ў 1967 годзе пастаўлены абэліск па ўшанаваньні памяці землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ці былі закатаваны акупантамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 317 жыхароў
- 2005 год — 386 жыхароў, 174 двары
- 1999 год — 456 жыхароў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Сідарэвіч (нар. 1948) — беларускі гісторык і палітоляг
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 107
- ^ а б Задубье