Забаб’е (фальварак)
Заб́аб’е — колішняя вёска, маёнтак і фальварак на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню згаданая ў дакумэнтах першай паловы XVI стагодзьдзя як сяло Забабскае (грамата каралевы Боны 6 студзеня 1529 году). У актавай кнізе прывілеяў пад 1554 годам занатавана, што паны Дашко і Пракоп Сілічы маюць прывілей Боны на маёнтак і сяло Забаб’е, дадзенае за выслугу ад пана Станіслава Віштарта іх дзеду Васку Пракудзе. У XVIII стагодзьдзі існавала ў Забаб’і ўніяцкая царква, пабудаваная падканлцерам ВКЛ Сапегам (імя дакладна невядомае). Найбольш верагодным фундатарам царквы мог быць Казімер Леан Сапега, які валодаў Ружанскімі землямі. У прыход царквы ўваходзілі 24 навакольныя вёскі: Казлы, Замошша, Шаняўцы, Труханавічы, Касіншчына, Залесьсе, Баравікі, Навадворцы, Мельнікі, Руднікі, Вашчынічы, Калядзічы, Ражковічы, Бельчыцы, Сілічы, Несьцяркі, Стаі, Грынявічы, астатнія не існуюць. Сьвятары царквы: Юры Сяцкевіч, Геранім Васілеўскі, Рыгор Махацэвіч, Гаўрыіл Махацэвіч, Міхал Махацэвіч, Бенядзікт Лядзецкі. Пасьля 1780 году цэнтар прыходу ўжо быў у вёсцы Руднікі, апошні ўспамін пра царкву ў Забаб’і сустракаецца пад 1799 рокам[1].
За расейскім часам — фальварак у складзе маёнтку Сялец[2]; маёнтак[3]; вёска (цяпер Казлы)[4] у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Дагэтуль жыхары Казлоў называюць найбліжэйшую да Сілічаў частку вёскі Забаб’ем[5]. У 1866 року — панскі маёнтак, 9 двароў; у 1890 року існавалі маёнтак і фальварак[1].
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].
З 1939 року ў складзе БССР. У 1940 пачаліся дэпартацыі мясцовага насельніцтва ў працоўны лягер Карговіна(ru)[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ірына Сядова. Атлантыда, або Страчаны свет Забаб’я. Працяг // Раённыя будні. — 24 верасьня 2016. — № 74 (9925). — С. 15.
- ^ Zababie (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 176
- ^ Zababie (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 176
- ^ Zababie (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. — S. 176
- ^ Ірына Сядова. Атлантыда, або Страчаны свет Забаб’я // Раённыя будні. — 17 верасьня 2016. — № 72 (9923). — С. 15.
- ^ Забаб’е, фальварак Radzima.net Праверана 7 кастрычніка 2016 г.
- ^ Ірына Сядова. Атлантыда, або Страчаны свет Забаб’я. Заканчэнне // Раённыя будні. — 1 кастрычніка 2016. — № 76 (9927). — С. 15.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ірына Сядова. Атлантыда, або Страчаны свет Забаб’я // Раённыя будні, 17 верасьня 2016, №72 (9923), С. 15