Руднікі (Берасьцейская вобласьць)
| Руднікі, трансьліт. Rudniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Мокраўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 155 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°40′03″ пн. ш. 24°30′50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 193 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225147[1] |
| СААТА | 1256845096 |
| Нумарны знак | 1 |
| Руднікі на мапе Беларусі ± Руднікі | |
Ру́днікі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 18 км на поўнач ад Пружанаў, 113 км ад Берасьця, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — цэнтар воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Валасное праўленьне, праваслаўная царква, 10 двароў, 143 мяшканцы[4]. У 1897 року 27 двароў, 196 жыхароў; народная вучэльня, лячэбніца, лаўка, карчма.
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].
З 15 студзеня 1940 — у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР, цэнтар сельсавету (12 лістапада 1940—1962).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 125 жыхароў; 1999 год — 174 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 184 жыхары, 63 двары; 2005 год — 198 жыхароў, 70 двароў[6]; 2010 год — 193 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, 2 крамы, вэтпункт.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтамабільныя дарогі Н529 Калядзічы — Ражковічы — Ляжайка і Н557 Руднікі — Краснае[7].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы[8] (XIX стагодзьдзе)
- Курганны могільнік
- Братэрская магіла (1941—1944)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Саланевіч — пісьменьнік, публіцыст, выдавец, філёзаф, гісторык, грамадзкі дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Рудники (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 1 сакавіка 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
- ↑ Rudniki (16) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 938
- ↑ Rudniki (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 559
- ↑ Rudniki, вёска. Radzima.net. Праверана 2 сакавіка 2012 г.
- ↑ Руднікі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 530
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 2 сакавіка 2012 г.
- ↑ «Брестская епархия». Пружанское благочиние (рас.) Беларусь православная Праверана 2 сакавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Руднікі (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Руднікі, Radzima.org
- Руднікі (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 3 траўня 2012.