Перайсьці да зьместу

Жыгімонцкая вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгімонцкая
лац. Žygimonckaja
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Сьвіная, Бульвар, Набярэжная Вяльлі, Пажэлы
Даўжыня 700 м
Паштовыя індэксы LT-01102
На мапе
Google
Вуліца Жыгімонцкая ў Вікісховішчы

Жыгімо́нцкая ву́ліца[a][1] (лет. Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае Арсэнальную вуліцу. Праходзіць узьбярэжжам ракі Вяльлі і зьвязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альбэрта Гаштольда.

Сфармавалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаваньні набярэжнай Вяльлі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.

Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны пэрыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імём (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя Пажэлы.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцай Тадэвуша Ўрублеўскага. Ёсьць роварная дарожка.

Зь левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаваньні зь Віленскай вуліцай.

Бібліятэка Акадэміі навук
  • № 1 (таксама вуліца Тадэвуша Ўрублеўскага, 8) — кутні дом з жоўтай цэглы, у якім месьціцца Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх[2]. Будаваўся ў 1884—1888 гадох паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча.
  • № 3 — зімовы палац Тышкевічаў з аранжарэяй. 2-павярховы дом збудавалі ў 1891—1895 гадох паводле праекту К. Мацулевіча.
  • № 9 — дом Ігната Парчэўскага. Будаваўся ў 1893—1895 гадох паводле праекту архітэктара Апалінара Мікульскага.
  • № 2 — 3-павярховы дом, у якім месьціцца Найвышэйшы адміністрацыйны суд Летувы. Збудаваны ў 1892 годзе паводле праекту Канстантына Быкоўскага. Знаходзіўся ў валоданьні Ганны Заячак і Кацярыны Тышкевіча.
  • № 4 — дом, збудаваны ў 1886 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага.
  • № 10 — дом, збудаваны ў 1911 годзе паводле праекту інжынэра Фёдара Смаргонскага.
  1. ^ таксама Жыгімонтаўская вуліца