Новая Прыпяць Альшаны
| Новая Прыпяць | |
| Стадыён | «Школьны», Альшаны. Умяшчальнасьць: 800 |
|---|---|
| Галоўны трэнэр | Мікалай Сімановіч |
| Чэмпіянат | Другая ліга |
| · 2023 | 8 месца |
«Новая Прыпяць» — беларускі футбольны клюб з Альшанаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў створаны як аматарскі, доўгі час выступаючы ў чэмпіянаце Берасьцейскай вобласьці. Тройчы клюб станавіўся пераможцам чэмпіянату, а таксама ўладальнікам Кубка Берасьцейшчыны. У 2017 годзе клюб зьбіраўся падаваць заяўку для ўдзелу ў Другую лігу. У 2018 годзе клюб удзельнічаў у Кубку Беларусі, дайшоўшы да стадыі 1/32 фіналу, дзе саступіў бабруйскай «Белшыне». У 2019 годзе клюб зьмяніў назву на «Новую Прыпяць». У 2021 годзе клюб заявіўся ў Другую лігу і з таго ж году пачаду галоўнага трэнэра заняў Мікалай Сімановіч. У сэзоне 2023 году футбольны клюб заняў другое месца ў берасьцейскім дывізыёне «Ўсход», дзе пазьней у фінальным этапе дывізыёну заваяваў пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату.
Назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Прыпяць»
- «Новая Прыпяць» (з 2019)