Перайсьці да зьместу

Жанатан Шмід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жанатан Шмід
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1990(1990-06-22)[1][2] (34 гады)
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Прагрэс
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011
2011—2015
2015—2016
2016—2019
2019—2023
2023—2024
2024—
Фрайбург II
Фрайбург
Гофэнгайм
Аўгсбург
Фрайбург
Аўстрыя Люстэнаў
Прагрэс
61 (12)
118 (20)
23 (4)
78 (4)
80 (7)
9 (0)
23 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.

Жаната́н Шмід (па-француску: Jonathan Schmid; нарадзіўся 22 чэрвеня 1990 году, Страсбург, Францыя) — францускі футбаліст аўстрыйскага паходжаньня, паўабаронца люксэмбурскага клюбу «Прагрэс».

У чатыры гады Шмід пачаў займацца ў дзіцячай камандзе клюбу «Страсбург», але ў 16 гадоў гулец клюб пакінуў, гуляючы спачатку ў рэгіянальным францускім, а потым нямецкім клюбе, пакуль не перайшоў у склад «Фрайбург».

Сэзон 2011—2012 гадоў пачаў як гулец рэзэрвовай каманды, аднак зь цягам часу стаў прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды. У лютым 2012 году забіў свой першы гол у Бундэсьлізе, ускалыхнуўшы сетку за брамай «Вэрдэру».

Маці Жанатана зьяўляецца эльзаскай[3], у той час як бацька мае аўстрыйскае грамадзянства[3]. Паводле словаў гульца ў сям’і размаўляюць на францускай, эльзаскай і нямецкай мовах[3].

«Прагрэс»:

  1. ^ а б в Soccerway (мн.)
  2. ^ а б в Jonathan Schmid // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ а б в «Austro-Franzose Schmid: Eher kein Arnautovic-Double». Krone.at

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]