Еўдакія Гуменная
Еўдакія (Докія) Гуменная | |
укр. Докія Гуменна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | укр. Докія Кузьмівна Гуменна |
Нарадзілася | 10 (23) сакавіка 1904 |
Памерла | 4 красавіка 1996 (92 гады) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1924-1996 |
Дэбют | 1924 |
Значныя творы | «Діти чумацького шляху» (1948-1951), «Чотири сонця» (1969) |
Еўдакі́я (Докія) Кузьмі́нічна Гуме́нная (па-ўкраінску: Докія Гуменна; 10 (23) сакавіка 1904, Жашкаў, Тарашчанскі павет, Кіеўская губэрня, цяпер Чаркаская вобласьць — 4 красавіка 1996, Нью-Ёрк, ЗША) — украінская пісьменьніца, удзельніца аб’яднаньня ўкраінскіх пісьменьнікаў у дыяспары «Слова». Літаратурную дзейнасьць ва Ўкраіне пачала у сярэдзіне 1920-х гг. Літаратурная спадчына налічвае больш за 30 тамоў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 23 лютага (7 сакавіка паводле новага стылю) 1904 году ў месьце Жашкаў Тарашчанскага павету Кіеўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыла пэдагагічную навучальню ў Ставішчы, навучалася ў Інстытуце народнай асьветы[1].
Друкавацца пачала у 1924 г., стала сяброўкай Саюзу сялянскіх пісьменьнікаў «Плуг»[2].
За крытыку ўкраінафобскіх выказваньняў расейскага пісьменьніка Фёдара Гладкова была жорстка раскрытыкаваная[3].
У 1920-30-я гады публікавала нарысы («Стрілка коливається», 1930), рэпартажы, апавяданьні, аповесьці («Кампанія», 1931) у часопісах «Червоний шлях», «Радянська література» і інш[4].
У 1924 годзе зьявіўся ў друку першы нарыс «У степу». Пэўны час Докія Гуменная належала да таварыства «Плуг». Ейныя рэпартажы «Стрілка коливається» (1930) і «Ех, Кубань, ти Кубань хліборобная» (1931), аповесьць «Кампанія» прыцягнулі ўвагу партыйнай цэнзуры. На хвалі тэрору Докія Гуменная мусіла маўчаць да пачатку Другой сусьветнай вайны[5].
У кастрычніку 1940 г. у газэце «Праўда» была зьмешчаная рэцэнзія на аповесьць Докіі Гуменнай «Вірус» (А. Фарбэр «Хлусьлівая гісторыя») з «марксісцкай крытыкай» творчасьці аўтаркі, у якой сатырычна выкрываліся бюракратычныя формы савецкага кіраўнічага апарату[6].
Падчас савецка-нямецкай вайны пісьменьіца засталася ў Кіеве. Тут яна наладжвае стасункі з сябрамі Саюзу ўкраінскіх пісьменьнікаў, уступае ў адноўленую «Просвіту». 30 лістапада 1941 г. на старонках літаратурна-мастацкага штотыднёвіка «„Літаври“» № 3 (нядзельны выпуск газэты «Українське слово», 1941 г., Жытомір-Кіеў), які выходзіў пад рэдакцыяй Алены Цялігі і Івана Рогача Д. Гуменная апублікавала аповесьць «Пахощі польових квітів»[7].
У канцы Другой сусьветнай вайны яна выехала спачатку ў Львоў, потым у Аўстрыю, дзе пачала наладжваць сваю літаратурную працу, якую не пасьпела рэалізаваць ва Ўкраіне. У Зальцбургу выйшла кніга апавяданьняў «Куркульська вілія» (1946), а пазьней ейны галоўны чатырохтомны твор-эпапэя «Діти чумацького шляху» (Мюнхэн-Нью-Ёрк — 1948—1951). Ейнае далейшае жыцьцё і творчасьць зьвязаныя з Чэхаславаччынай, Аўстрыяй, Нямеччынай, Італіяй, Канадай і ЗША[8].
Пасьля пераезду ў ЗША Докія Гуменная працягнула актыўную літаратурную дзейнасьць[9].
Памерла Докія Гуменная 4 красавіка 1996 году ў Нью-Ёрку. Пахаваная на ўкраінскіх праваслаўных могілках у Саўт-Баўнд-Бруку, штат Нью-Джэрзі[10].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачала ва Ўкраіне ў сярэдзіне 20-х гг. 20 ст[11].
Аўтарка больш за 20 кнігаў прозы, яна ўваходзіць у лік самых плённых украінскіх пісьменьнікаў эміграцыі. Вялікую ўвагу надавала вывучэньню гісторыі, археалёгіі і старажытнай гісторыі Ўкраіны. Гэта знайшло адлюстраваньне ў сэрыі ейных працаў: «Епізод із життя Європи Критської» (1957), «Благослови, Мати», «Золотий плуг» (1957), «Минуле пливе в прийдешнє» (1978)[12].
У цэлым жа літаратурная спадчына Докіі Гуменнай налічвае больш за 30 тамоў[13].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гуменна Д. Діти Чумацького шляху: роман у 4-х кн. Кн. 1: У запашних полях / Докія Гуменна. — Мюнхен: В-во «Укр. трибуна», 1948.
- Гуменна Д. Діти Чумацького Шляху. Роман у 4 кн. Мюнхен: Українська трибуна, 1947—1948. -Кн. 1-3; Кн. 4. Нью-Йорк, 1951.
- Гуменна Д. Мана. Повість. Нью-Йорк, 1952. 98 с.
- Гуменна Д. Епізод із життя Европи Критської. Феєрія. Нью-Йорк, 1957. 142 с.
- Гуменна Д. Жадоба. Оповідання. Нью-Йорк: ОУП «Слово», 1959. 217 с.
- Гуменна Д. Чотири сонця. Оповідання і новели. Нью-Йорк: Слово, 1969. 247 с.
- Гуменна Д. Минуле пливе в прийдешнє: розповідь про Трипілля. Нью-Йорк, 1978. 384 с.
- Гуменна Д. Небесний змій: Фантастична повість на тлі праісторії. Нью-Йорк, 1982. 262 с.
- Гуменна Д. Благослови, Мати!: Казка-есей. К.: Вид. дім «КМ Academia», 1994. 288 с.
- Гуменна Д. Хрещатий Яр: Роман-хроніка / Упоряд. О. Кучерук. К.: Вид-во ім. О. Теліги, 2001. 408 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гуменна Докія // Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. Т. 2. С. 459.
- ^ Гуменна Докія // Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. Т. 2. С. 459.
- ^ В. О. Мельник. Гуменна Докія Кузьмівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001-2022.
- ^ В. О. Мельник. Гуменна Докія Кузьмівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001-2022.
- ^ Бурій В. Слово про Докію Гуменну / Валерій Бурій // Місто робітниче (Ватутіне). 2004. 6 берез. С. 4.
- ^ Дражевська Л. Спогад про Докію Гуменну // Нові дні. — 1996. — № 558. — С. 19-20.
- ^ В. О. Мельник. Гуменна Докія Кузьмівна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001-2022.
- ^ Літературний шлях Докії Гуменної: До 60-ліття письменниці // Тарнавський Остап. Відоме й позавідоме. К.: Час, 1999. С. 330—335.
- ^ Дражевська Л. Спогад про Докію Гуменну // Нові дні. — 1996. — № 558. — С. 19-20.
- ^ Гуменна Докія // Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. Т. 2. С. 459.
- ^ Літературний шлях Докії Гуменної: До 60-ліття письменниці // Тарнавський Остап. Відоме й позавідоме. К.: Час, 1999. С. 330—335.
- ^ Літературний шлях Докії Гуменної: До 60-ліття письменниці // Тарнавський Остап. Відоме й позавідоме. К.: Час, 1999. С. 330—335.
- ^ Костюк Г. На перехрестях життя та історії: до 70-річчя і 50-річчя літ. діяльності Докії Гуменної // У світі ідей і образів. Вибране. — Мюнхен: Сучасність, 1983. — С. 311—352.