Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — ключавы дакумэнт, які абвясьціў аб незалежнасьці Беларусі ад СССР. Дэклярацыя была прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 году і набыла канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 году. Дзень прыняцьця дэклярацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасьці Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае рашэньне аб падрыхтоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце[1].
23 ліпеня праект быў прадстаўлены і знаходзіўся на зацьверджаньні па артыкулах і асобных фармулёўках. Урэшце, 27 ліпеня за прыняцьце Дэклярацыі цалкам прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232 зарэгістраваных (пры трох, што не галасавалі)[1].
Пасьля правалу путчу ў Маскве ў жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў рашэньне прыдаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.[2]). На базе гэтага былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю 1978 г. У той жа самы дзень былі прынятыя пастановы аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці краіны і аб спыненьні дзейнасьці КПБ.
19 верасьня 1991 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг зрабіліся дзяржаўнымі сымбалямі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Принятие Декларации о государственном суверенитете: факты, цифры, цитаты. naviny.by (27 ліпеня 2009). Праверана 27 ліпеня 2011 г.
- ^ Сяргей Навумчык. (25 жніўня 2010) Дзень незалежнасьці. Сьвята, якое будзе дзяржаўным. naviny.by. Праверана 27 ліпеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Геннадий Буравкин: дата принятия Декларации о независимости навечно записана в летописи белорусской истории
- Григорий Костусев: не все положения Декларации о государственном суверенитете реализованы
- Сяргей Навумчык: Крок да незалежнасьці
- Принятие Декларации о суверенитете БССР: летопись политической жизни