Перайсьці да зьместу

Дзевінскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэвінскі замак»)
Славутасьць
Дзевінскі замак
па-славацку: Devín[1]
Краіна
Месцазнаходжаньне Дзевін[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d][2]
Сайт muzeumbratislava.sk/… (славацк.)
Дзевінскі замак на Вікісховішчы

Дзевінскі замак

Дзе́вінскі за́мак (па-славацку: Devínsky hrad) — разваліны замка ў Браціславе, адзін з народных сымбаляў Славаччыны. Па імені Дзевіна названы Дзевінскія вароты — рачныя вароты, дзе Дунай прабіў русла паміж Малымі Карпатамі.

Першае ўмацаваньне на месцы Дзевіна зьявілася яшчэ ў рымскія часы і было адным з умацаваньняў абарончай сыстэмы Лімэс Раманус. Вялікамараўскі замак Дзевін упершыню згадваецца ў 864 годзе ў фульдзкім летапісе як «Довіна». Замак іграў важную ролю ў абароне Вялікай Маравіі ад франкаў. Пасьля падзеньня Вялікай Маравіі на некаторы час згубіў сваё значэньне, але ў XIII ст. ізноў стаў іграць важную ролю падчас сутыкненьняў Аўстрыі і Вугоршчыны. У XV ст. замак быў пашыраны. У XVI ст. сям’я Батары значна ўмацавала замак. У XVIII ст., у сувязі з паражэньнем Асманскай імпэрыі замак перастаў іграць важную ролю і быў занядбаны. У 1809 годзе напалеонаўская армія ўзарвала замак. У XIX ст. разваліны Дзевіна, былой вялікамарўскай цьвердзі сталі легендарным месцам.

  1. ^ https://www.skgeodesy.sk/files/sk/slovensky/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-hradov-zamkov/hrady_zamky_zoznam-stranku.pdf (славац.)Úrad geodézie, kartografie a katastra Slovenskej republiky, 2020.
  2. ^ а б https://www.pamiatky.sk/evidencie-a-registre/register-nnkp/detail-nnkp?code=RNNKP&detail_id=7df0d05b-2b70-4755-a736-880be279b522&cHash=0d60248dfbf4956360b7147b995d63e0