Малыя Карпаты
Малыя Карпаты (па-славацку: Malé Karpaty, па-нямецку: Kleine Karpaten) — частка Заходніх Карпатаў у Славаччыне, якая працягнулася ад Новага Места-па-над-Вагам да Браціславы. Найвышэйшы пункт — гара Зарубы, 768 м над узроўнем мора, што разьмешчаная нездалёк ад вёскі Смоленіцэ. У 1976 годзе Малыя Карпаты былі ўзятыя пад абарону дзяржавы ў якасьці ляндшафтнага запаведніка, які ахапіў тэрыторыю ў 646,1 км². Частка Малых Карпатаў знаходзіцца таксама ў Аўстрыі, гэта Гундсгаймэр Бэрге з найвышэйшым пунктам Гундсгаймэр Бэрг (480 м).
У Малых Карпатах ёсьць пячоры. Пячора Дрыны сягае даўжыні 680 м, а Дзерава Скала захавала сьведчаньні пра быцьцё тут чалавека разумнага ў эпоху нэаліту.
Малыя Карпаты пакрытыя ў асноўным зьмяшаным лесам, які складаецца з буку, ясеню, клёну ды ліпы. Флёра Малых Карпат даволі разнастайная, тры віды расьлінаў сустракаюцца на тэрыторыі Славаччыны толькі ў Малых Карпатах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малыя Карпаты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў