Дзяніс Якубовіч
| Дзяніс Якубовіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сакавіка 1988[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005 | Маладэчна-2018 | 16 (0) |
| 2005—2007 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2008—2010 | Шахцёр Салігорск | 2 (0) |
| 2009 | → Хваля | 24 (4) |
| 2010—2011 | Мікашэвічы | 37 (3) |
| 2012 | Слуцак | 22 (2) |
| 2013 | Слонім-2017 | 25 (1) |
| 2014 | Мікашэвічы | 28 (0) |
| 2016—2017 | Гарадзея | 36 (0) |
| 2018 | Тарпэда Менск | 16 (0) |
| 2019 | Смаргонь | 6 (0) |
| 2020—2021 | Смаргонь | 19 (0) |
Дзяніс Якубовіч (нарадзіўся 31 сакавіка 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру ў «Маладэчне». Пазьней гуляў за дубль менскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёру». З 2010 году выступаў у Першай лізе за «Граніт», «Слуцак» і «Слонім». У 2014 годзе вярнуўся ў «Граніт» і дапамог яму перамагчы ў Першай лізе, але наступны сэзон быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы.
У сакавіку 2016 году прыбыў на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[2]. У сэзоне 2016 году спачатку зрэдку зьяўляўся на полі, але зь верасня замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2017 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сэзоне 2017 году ня меў рэгулярнага месца ў асноўным складзе, і ў сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гарадзею»[4].
У студзені 2018 году пачаў трэнавацца зь менскім «Тарпэда» і неўзабаве падпісаў кантракт са сталічным клюбам[5]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе каманды, аднак зь верасня 2018 году перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[6].
Неўзабаве пасьля зыходу з сталічнага клюбу ўзмоцніў склад жыткавіцкага ЮАС, а ў красавіку 2019 году перабраўся ў «Смаргонь». Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 году[7]. У лютым 2020 году зноў далучыўся да смаргонскай каманды[8]. У 2021 годзе, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, пачаў абараняць колеры дублюючага складу, не прыцягваўся да асноўнай каманды. Пакінуў клюб у верасьні 2021 году.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 | |
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Denis Yakubovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Городея» подписала Якубовича, Матович не подошел клубу
- ↑ Якубович продлил контракт с «Городеей»
- ↑ Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею»
- ↑ Денис Якубович подписал годичное соглашение с минским «Торпедо» (рас.)
- ↑ Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо»
- ↑ Три футболиста покинули "Сморгонь"
- ↑ Якубович продолжит выступать за "Сморгонь"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорску
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Беларускія футбалісты