Дзяніс Трапашка
| Дзяніс Трапашка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 траўня 1990[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 78 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Колас Ігумен[d] | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2011 | СКА-1938 | 47 (27) |
| 2011—2014 | Смалявічы | 86 (59) |
| 2014 | → Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
| 2015—2016 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (1) |
| 2015 | → Славія Мазыр | 14 (4) |
| 2017—2019 | Славія Мазыр | 51 (7) |
| 2019 | Белшына | 12 (0) |
| 2020 | Нафтан | 23 (5) |
| 2021 | МЛ Віцебск | 13 (9) |
| 2022— | Колас Ігумен[d] | 27 (11) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2023— | Колас Ігумен[d] | |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзяніс Трапашка (нар. 17 траўня 1990 году) — беларускі футбаліст і трэнэр, нападнік ігуменскага «Коласу» і галоўны трэнэр гэтае дружыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Зорка-БДУ», за які выступаў з 2009 году. Улетку 2011 году стаў гульцом клюбу «Смалявічы», які пазьней пачаў называцца «Смалявічы-СТІ», якому ў сэзоне 2012 году дапамог атрымаць перамогу ў Другой лізе. Сам гулец з 38 галамі быў найлепшым бамбардзірам турніру. На наступны год разам з смалявіцкім клюбам дэбютаваў у Першай лізе, усяго забіўшы 11 галоў за сэзон. Перад пачаткам сэзону 2014 году быў на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У ліпені 2014 году ўсё ж такі далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ» на правах арэнды[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 17 жніўня 2014 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць менскага «Дынама» (выніковы лік 0:0). Пазьней зьяўляўся на полі яшчэ ў шасьці матчах, пераважна выходзячы на замену.
У студзені 2015 году канчаткова перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[4]. Рыхтаваўся разам з жодзінцамі да сэзону 2015 году, аднак праз высокую канкурэнцыю ў атацы «Тарпэда-БелАЗ» быў у красавіку 2015 году аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі» да канца году[5]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўмы, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. 10 ліпеня 2015 году аформіў дубль у браму барысаўскага БАТЭ (выніковы лік 3:5). У студзені 2016 году вярнуўся з арэнды ў «Тарпэда-БелАЗ»[6], але ўжо ў лютым пакінуў клюб па заканчэньні кантракта і накіраваўся ў «Смалявічы-СТІ»[7]. Аднак, неўзабаве вярнуўся ў склад «Тарпэда-БелАЗ»[8] і ў сакавіку падпісаў новы кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2016 году зьяўляўся на полі зрэдку, перадусім выходзячы на замену.
У студзені 2017 году накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[10]. У першай палове сэзону 2017 году быў адным з асноўных нападнікаў, пазьней стаў радзей зьяўляцца на полі. Сэзон 2018 году пачынаў у стартавым складзе, але зь цягам часу пачаў часьцей выходзіць на замену. У гэтым сэзоне дапамог камандзе выйграць Першую лігу і вярнуцца ў элітны дывізіён. У сэзоне 2019 году толькі чатыры разы згуляў за асноўную каманду, часьцей выступаючы за дубль. У ліпені 2019 году пакінуў «Славію»[11] і неўзабаве ўзмоцніў склад бабруйскай «Белшыны»[12], дзе звычайна выходзіў на замену. У студзені 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[13].
У пачатку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў асноўным нападнікам. У сакавіку 2021 году перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», якому паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог прабіцца ў Першую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14], аднак у сакавіку празь сямейныя абставіны пакінуў каманду і неўзабаве далучыўся да ігуменскага «Коласа». У сакавіку 2023 году стаў таксама галоўным трэнэрам ігуменскай каманды[15]. У ліпені 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію УЭФА катэгорыі C[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 4 |
| Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
| Славія Мазыр | 2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 |
| 2018 | Першая ліга | 25 | 4 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Denis Trapashko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Денис Трапашко (Denis Trapashko) // Прессбол (рас.) — 1991. — ISSN 1994-6678
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко
- ↑ «Торпедо»-БелАЗ подписало контракт с Трапашко
- ↑ «Славия» арендовала Трапашко
- ↑ Трапашко и еще три футболиста «Торпедо-БелАЗ» вернулись из аренд
- ↑ Трапашко покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Денис Трапашко вернулся в «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Украинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со «Славией»
- ↑ Трапашко покинул «Славию»
- ↑ Трапашко перешел в «Белшину»
- ↑ Трапашко и Шкурко покинули "Белшину" Архіўная копія ад 5 лютага 2020 г.
- ↑ Ясинский стал игроком «Макслайна», два игрока продлили контракты, карьеру в Рогачеве продолжит Баланович
- ↑ Денис Трапашко возглавил "Колос" (рас.) Праверана 2023-04-03 г.
- ↑ Осипенко, Фомичев, Трапашко и другие получили тренерские лицензии "С" (рас.) Праверана 2023-07-07 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 17 траўня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Ігумене
- Футбалісты клюбу «Колас» Ігумен
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Беларускія футбалісты