Дзьмітры Рэкіш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Рэкіш
Дзьмітры Рэкіш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1988 (34 гады)
Бабруйск, БССР
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач Менскі раён
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2011
2008
2011
2012
2013
2013
2014
2015
2016
2016—2017
2018
2018
2019—
Дынама Менск
Савіт (арэнда)
Палёнія (арэнда)
Тарпэда-БелАЗ
Нёман Горадня
Тржынец
Нёман Горадня
Сьпірыс Коўна
Трокі
Тарпэда-БелАЗ
Факел Варонеж
ПС ТІРА
Іслач Менскі раён
54 (6)
26 (4)
0 (0)
15 (0)
17 (1)
5 (1)
20 (3)
35 (11)
12 (2)
42 (7)
8 (0)
12 (3)
14 (1)
Зборныя
2008—2011 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 ліпеня 2019.

Дзьмітры Рэкіш (нарадзіўся 14 верасьня 1988 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Іслач».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец СДЮШАР №5 гораду Бабруйск. У 2004 годзе ўвайшоў у склад менскага «Дынама». 3 2010 году стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 году, пакінуўшы менскае «Дынама»[1], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары»[2], але з-за зьмены трэнэра ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама гульцом цікавілася «Кубань», але 21 лютага Зьміцер падпісаў арэнднае пагадненьне з варшаўскай «Палёніяй» да чэрвеня 2011 году з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасьні спрабаваў працаўладкавацца ў чэскім клюбе «Славацка»[3]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненьне зь менскім «Дынама» й стаў вольным агентам[4].

У лістападзе нямецкі клюб Другой Бундэсьлігі «Фартуна» (Дусэльдорф) запрашаў Рэкіша на прагляд[5]. Таксама ў зімовае міжсэзоньне пабываў у разьмяшчэньні «Бунэдкору», агдамскага «Карабаху» й «Гомелю».

15 сакавіка 2012 падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[6], але ў кастрычніку таго ж году кантракт быў скасаваны паводле пагадненьня бакоў[7]. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8], а ў канцы ліпеня 2013 году кантракт быў скасаваны па ўзаемнай дамоўленасьці[9]. З кастрычніку 2013 году гулец чэскага клюбу «Тржынец»[10]. У лютым 2014 году ізноў падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[11], які быў скасаваны ў кастрычніку 2014 году[12]. З сакавіка 2015 году выступае за летувіскі клюб «Сьпірыс» з Коўна[13]. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Трокі»[14]. У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[15]. У лютым 2018 году перайшоў у расейскі клюб «Факел»[16]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з інданэзійскім клюбам ПС ТІРА[17]. У сакавіку 2019 году перайшоў у клюб «Іслач»[18].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынама

Беларусь (да 21)

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 15 2
2017 Найвышэйшая ліга 27 5

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
  2. ^ Рекиш отправился в «Амкар»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
  3. ^ Рекиш так и не перешел в «Словацко». football.by
  4. ^ Дмитрий Рекиш стал свободным агентом. sportpress.by
  5. ^ Дмитрий Рекиш вернулся с просмотра в «Фортуне». cissoccer.com
  6. ^ Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское «Торпедо-БелАЗ». football.by
  7. ^ Дмитрий Рекиш покинул жодинское «Торпедо»(рас.)
  8. ^ Дмитрий Рекиш стал игроком «Немана»(рас.)
  9. ^ Дмитрий Рекиш покинул «Неман»(рас.)
  10. ^ Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба «Тршинец»(рас.)
  11. ^ Рекиш подписал контракт с «Неманом», Зубович перешел в гродненский клуб на правах аренды(рас.)
  12. ^ Гродненский «Неман» расстался с четырьмя игроками(рас.)
  13. ^ Дмитрий Рекиш перешел в литовский «Спирис»(рас.)
  14. ^ Дмитрий Рекиш стал игроком литовского «Тракая»(рас.)
  15. ^ «Торпедо-БелАЗ» объявило о подписании контракта с Рекишем(рас.)
  16. ^ Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ(рас.)
  17. ^ Дмитрий Рекиш продолжит карьеру в индонезийском ТНИ(рас.)
  18. ^ «Ислочь» подписала контракт с Рекишем(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзьмітры Рэкішсховішча мультымэдыйных матэрыялаў