Дзьмітры Молаш
Дзьмітры Молаш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 сьнежня 1981 (42 гады) Менск, БССР | |
Рост | 172 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 2000 2001—2006 2007—2008 2009—2010 2011—2012 2012—2014 |
Маладэчна Зьмена-БАТЭ БАТЭ Носта Сыбір Крылы Саветаў Дынама Менск |
8 (0) 22 (2) 118 (10) 52 (3) 51 (12) 15 (0) 18 (1) |
Зборныя | ||
2005—2011 | Беларусь | 14 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2016—2017 | Смалявічы-СТІ |
Дзьмітры Молаш (нарадзіўся 10 сьнежня 1981 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Гуляў на пазыцыі абаронцы. У 2005—2011 гадах правёў 14 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час уваходзіць у трэнэрскі штаб БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БАТЭ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы свой прафэсійны кантракт падпісаў з барысаўскім БАТЭ, калі яшчэ вучыўся ў школе, у 11 клясе. Але спачатку адыграў два гады ў дублюючых і фарм-клюбах барысаўскага клюбу — «Маладэчна» й «Зьмена-БАТЭ». У БАТЭ ж Зьміцер правёў 6 сэзонаў і толькі ў адзін сэзон клюб нічога не выйграваў. У 2006 годзе Молаш быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі, і вырашыў зьмяніць абстаноўку.
«Носта»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 годзе перайшоў у «Носту». За «Носту» Молаш забіў 3 мячы, адзін зь якіх зь сярэдзіны поля. Увосень 2008 году футбаліст абвесьціў, што ў Наватроіцку не застанецца, па прычынах, пра якія ня хоча гаварыць. Агент стаў прапрацоўваць варыянты, была магчымасьць перайсьці ва «Ўрал».
«Сыбір»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сыбір» абраў таму, што Крывушэнка, зь якім ён працаваў у Беларусі, патэлефанаваў, і ўсё вырашылася хутка. Кантракт з новасыбірскай камандай быў разьлічаны на два гады. Молаш валодае моцным ударам зь левай нагі, практычна ўсе свае галы Молаш забіў ўдарамі з-за межаў штрафной. Паводле вынікаў сэзону 2010 году Молаш стаў найлепшым гульцом «Сыбіры» паводле галасаваньня заўзятараў клюбу[2].
«Крылы Саветаў»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 сьнежня 2010 году было абвешчана аб падпісаньні кантракту з клюбам «Крылы Саветаў», куды Молаш перайшоў на правах вольнага агента па заканчэньні кантракту з клюбам «Сыбір». у пачатку жніўня 2012 году кантракт быў скасаваны[3].
«Дынама» Менск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы жніўня 2012 году падпісаў кантракт да канца сэзону зь менскім «Дынама»[4]. У канцы сьнежня 2014 году пакінуў «Дынама» па сканчэньні кантракту[5].
Трэнэрская кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Завяршыў кар’еру ўлетку 2015 гаду і перайшоў на працу ў дзіцяча-юнацкую школу барысаўскага БАТЭ[6]. У пачатку 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Смалявічы-СТІ»[7], а ў чэрвені прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра клюбу[8]. Пакінуў «Смалявічы» ў сьнежні 2017 году, пасьля чаго ўвайшоў у трэнэрскі штаб БАТЭ[9].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Молаш ўдзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы з моладзевай камандай, дзе беларуская каманда абыграла будучых чэмпіёнаў зборную Італіі зь лікам 2:1. У нацыянальнай зборнай Беларусі з 2005 па 2008 гады Молаш адыграў 5 гульняў. Перад першым турам у першым дывізіёне яго выклікалі ў зборную, але кіраўніцтва «Сыбіры» папрасіла Фэдэрацыю футболу Беларусі не прыцягваць гульца, бо ў сыбіракоў была важная гульня супраць «Уралу».
27 траўня 2010 году Зьміцер правёў 90 хвілінаў на полі ў складзе зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Гандурасу, які скончыўся зь лікам 2:2.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2002, 2006
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.teams.by/-/player-73/
- ^ Молош: о предложении от «Динамо» узнал из Сети. championat.ru
- ^ Молош остался без «Крыльев» (рас.)
- ^ Дмитрий Молош оформил отношения с минским «Динамо» (рас.)
- ^ Молош покидает минское «Динамо» (рас.)
- ^ Дмитрий Молош будет работать в детско-юношеской школе БАТЭ (рас.)
- ^ Экс-наставник дубля БАТЭ возглавил «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ^ «Смолевичи-СТИ» расторгли контракт с Виталием Рогожкиным. И. о. главного тренера назначен Дмитрий Молош (рас.)
- ^ В тренерский штаб Олега Дулуба войдут четыре специалиста (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Крылаў Саветаў»
- Профіль(недаступная спасылка) на сайце sportbox.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams