Перайсьці да зьместу

Джэйк Гардынэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэйк Гардынэр
Рост 188 см
Вага 91 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1990(1990-07-04) (34 гады)
Месца нараджэньня
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Драфт НХЛ 17, 2008
Анагайм Дакс
Гульнявая кар’ера 2011—2023

Джэйк Гардынэр (нарадзіўся 4 ліпеня 1990 году, Мінэапаліс, Мінэсота, ЗША) — колішні амэрыканскі хакеіст, абаронца.

Гардынэр быў задрафтаваны клюбам «Анагайм Дакс» пад агульным нумарам 17 у 2008 годзе. Пасьля гэтага выступаў за каманду ўнівэрсытэту Вісконсіну. 9 лютага 2011 году быў абменяны «Таронта» разам з Джофры Лупулам на Франсуа Башэмэна[1]. 15 сакавіка 2011 году падпісаў з клюбам кантракт пачаткоўца[2].

Сэзон 2011—2012 гадоў Джэйк пачаў у складзе «Таронта» і забіў свой першы гол у НХЛ 24 студзеня 2012 году ў матчы супраць «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]