Джру Голідэй
| Джру Голідэй | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
| Рост: | 193 см | |
| Вага: | 82 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 12 чэрвеня 1990[1] (35 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
17, драфт НБА 2009 году | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Портлэнд Трэйл Блэйзэрз | |
| Нумар | 5 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2008—2009 | ЮКЛА Бруінз[d] | |
| 2009—2013 | Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз | |
| 2013—2020 | Нью-Арлеан Пэліканз | |
| 2020—2023 | Мілўокі Бакс | |
| 2023—2025 | Бостан Сэлтыкс | |
| 2025— | Портлэнд Трэйл Блэйзэрз | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Джру Голідэй (па-ангельску: Jrue Holiday; нар. 12 чэрвеня 1990 году, Чатсўорт, Каліфорнія) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» у НБА. Голідэй двойчы браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА ды быў шасьціразовым удзельнікам сымбалічнай усеабарончай зборнай НБА. Ён таксама здабываў залаты мэдаль у складзе зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 і 2024 гадоў. Зважаецца адным з найлепшых абаронцаў у гісторыі НБА[3][4][5].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Голідэй пачаў свае выступы ў студэнцкім баскетболе, абараняючы колеры каманды Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лос-Анджэлесе. У 2009 годзе быў абраны на драфце НБА клюбам «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» пад агульным 17-м нумарам.
3 красавіка 2010 году спартовец назьбіраў рэкордныя для сэзону 25 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз». 5 лістапада 2010 году Голідэй усталяваў новы максымум сваёй кар’еры, паклаўшы на свой рахунак у матчы супраць «Кліўлэнд Кавальерз» 29 пунктаў. 2 лютага 2011 году ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл з 11-ю пунктамі, 10-ю падборамі і 11-ю перадачамі ў гульні супраць «Нью-Джэрзі Нэтс». 17 сакавіка 2012 году Голідэй усталяваў новы асабісты рэкорд, набраўшы 30 пунктаў у матчы супраць «Чыкага Булз».
Абаронца згуляў чатыры сэзоны за каманду зь Філадэлфіі, перш чым ён быў абменены ў «Нью-Арлеан Пэліканз» у 2013 годзе. Ягоны сэзон 2013—14 гадоў скончыўся заўчасна пасьля заключнай апэрацыі ў лютым 2014 году ў сувязі зь пераломам правай галёнкі. Праз траўму галёнкі Голідэй не гуляў з 8 студзеня. 5 студзеня 2015 году ў матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс» абаронца зарабіў 5000 пунктаў за кар’еру[6]. 18 лютага ён выбыў на тры тыдні праз пашкоджаньне правай нагі[7]. Голідэй вярнуўся на пляцоўку значна пазьней, чым першапачаткова чакалася, зьявіўшыся з лавы запасных 10 красавіка ў матчы супраць «Фінікс Санз», пасьля таго, як прапусьціў 41 гульню[8].
У 2020 годзе гулец паводле дамову абмену трапіў у «Мілўокі Бакс», зь якой здабыў свой першы чэмпіёнскі тытул НБА ў 2021 годзе. Пазьней Голідэй быў абменены ў «Бостан Сэлтыкс» у 2023 годзе. 10 красавіка 2024 году Голідэй пагадзіўся падоўжыць кантракт з «Сэлтыкс» на чатыры гады за 135 мільёнаў даляраў з гарантыяй у 100 мільёнаў даляраў. Паводле ўмоваў пагадненьне было разьлічанае да канца сэзону 2027—2028 гадоў[9]. У першай гульні фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі супраць «Індыяны Пэйсэрз» 21 траўня Голідэй усталяваў рэкорд сэзону, зарабіўшы 28 пунктаў, зрабіўшы 7 падбораў і 8 перадачаў, а таксама ўчыніўшы тры перахопы. У выніку ягоная каманда перамагла ў авэртайме зь лікам 133:128[10]. Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які назьбіраў у сярэднім ня менш за 18 пунктаў, а таксама зрабіў сем падбораў і пяць перадачаў з кідкамі 50—40—100 у фінальных сэрыях канфэрэнцыі[11]. У другой гульні фіналу НБА супраць «Далас Мавэрыкс» 9 чэрвеня Голідэй паклаў на свой рахунак 26 пунктаў і зрабіў 11 падбораў, чым забясьпечыў перамогу свайго клюбу зь лікам 105:98. Ён стаў першым абаронцам, які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў і зрабіў 10 падбораў, кідаючы мячы з выніковасьцю ў 75% або лепш у фінальным матчы НБА[12]. У выніку гулец як і сэзон таму стаў чэмпіёнам лігі. 7 ліпеня 2025 году Голідэй быў абменены ў «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» на Анфэрні Сайманза[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Jrue Holiday // FIBA database
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Nehm, Eric (11.04.2022). «Bucks guard Jrue Holiday on his secrets to being one of the NBA’s best defenders». The New York Times.
- ^ Panerio, Jonas (22.04.2023). «NBA players believe Jrue Holiday is the league’s best defender». Sports Illustrated.
- ^ «Tyrese Haliburton: 'Jrue Holiday is the best defender in the NBA'». HoopsHype.
- ^ «Pelicans’ Holiday reaches 5,000 point milestone». FoxSports.
- ^ «Jrue Holiday Injury Update». NBA.
- ^ «Davis scores 19 to help Pelicans beat Suns 90-75». NBA.
- ^ Wojnarowski, Adrian (10.04.2024). «Jrue Holiday agrees to 4-year, $135M extension with Celtics». ESPN.
- ^ «Tatum scores 36, Brown hits 3 to force OT and Celtics edge Pacers 133-128 in Game 1 of East finals». ESPN.
- ^ «Finals MVP Ladder: 5 candidates to watch in 2024 chase». NBA.
- ^ «Finals MVP Ladder: In series of stars, Jrue Holiday still stands out». NBA.
- ^ «Trail Blazers Acquire Two-Time All-Star Jrue Holiday». NBA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
- Баскетбалісты клюбу «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Нью-Арлеан Пэліканз»
- Баскетбалісты клюбу «Мілўокі Бакс»
- Баскетбалісты клюбу «Бостан Сэлтыкс»
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Баскетбалісты ЗША
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году