Перайсьці да зьместу

Джаваньні Бэліні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Джаваньні Бэльліні»)
Джаваньні Бэльліні
Партрэт Джаваньні Бэльліні ў першым выданьні «Жыцьцяпісаў» Джорджа Вазары
Дата нараджэньня 1430(1430)
Месца нараджэньня Вэнэцыя
Дата сьмерці 1516(1516)
Месца сьмерці Вэнэцыя
Месца пахаваньня
Занятак гістарычны жывапіс
партрэт
Навуковая сфэра малярства
Псэўданімы Giambellino[1]
Жанры гістарычны жывапіс[2][3], рэлігійны жывапіс[d][3], алегорыя[d][3], анімалістычнае малярства[d][3], фігурка[d][3], жанравае малярства[d][3], пэйзаж[3], ню[3] і партрэт[3]
Плынь Вэнэцыянская школа жывапісу

Джаваньні Бэльліні (па-італьянску: Giovanni Bellini; каля 14301433, Вэнэцыя — 1516, Вэнэцыя) — італьянскі мастак XVI стагодзьдзя вэнэцыянскай школы жывапісу. Малодшы брат Джэнтыле Бэльліні.

Джаваньні Бэльліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Вэнэцыі, (па іншых зьвестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Бэльліні (14001471), у майстэрні якога разам з братам Джэнтыле Бэльліні пачаў навучаньне жывапісу й уласную кар’еру мастака. Маляваў партрэты й розныя рэлігійныя кампазыцыі. Раньнія працы Джаваньні Бэльліні створаны пад уплывам ягонага швагра Мантэньні. Асабісты стыль Джаваньні выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагодзьдзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са сьвятымі», 1488).

З карціны «Мадонна са сьвятымі» (1505) пачынаецца апошні пэрыяд творчасьці мастака. У канцы жыцьця Бэльліні стаў лепшым жывапісцам пэйзажаў. Альбрэхт Дурэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак». Джаваньні Бэльліні быў настаўнікам Джарджонэ і Тыцыяна. Памёр Бэльліні ў 1516 годзе ў Вэнэцыі.

«Мадонна», 14801490 гадох
Джаваньні Бэльліні. Паліптых Сьв. Вінцэнта Фэрэрскага. 1465 год. Вэнэцыя

Стыль Джаваньні Бэльліні вагаўся ад статычнай манеры вэнэцыянскіх працаў сярэдзіны XV стагодзьдзя да гармоніі й хараства працаў эпохі Высокага Адраджэньня, як, напрыклад, у алтары Царквы Сьвятога Захарыя, Вэнэцыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазыцыю й выкарыстоўваў сьветлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленьне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галяндзкая школа зь ейным сканцэнтраваньнем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненьні сучасных яму выяўленчых школаў.

У Джаваньні Бэльліні разнастайная тэматыка, нямала Мадоннаў. Выдатная навацыя — увядзеньне ў карціну пэйзажу, прычым не зьвязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твору. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуваньне спакою й ласкі. Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмпэрай. Менавіта зь сярэдзіны 70-х гадох XV стагодзьдзя Джавані авалодаў новай для Вэнэцыі тэхнікай алейнага жывапісу. Калярыт майстра набыў насычанасьць і цеплыню. Творы Джаваньні Бэльліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Эвангельля на фоне пэйзажу, алегорыі й партрэты) адрозьніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцьцяў й паэтычнасьцю. Як афіцыйны мастак Вэнэцыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасьля сьмерці Джаваньні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вэчэліё.

Але драматычныя творы сустракаюцца й у ягонай творчасьці: «П’ета з двума анёламі» (Бэрлін), «Сыны п’янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» (Бэзансон, Францыя) й г. д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, гэтак зьвярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).

Мадонна з грэцкім надпісам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мадонна з грэцкім надпісам.

Для рэлігійнага жывапісу цікавая спроба Бэльліні выкарыстоўваць дасягненьні Бізантыі ў сваім творы «Мадонна з грэцкім надпісам» Мілян, Брэра. Вядома, што бізантыйскія грэкі стала эмігрыравалі ў Італію й Вэнэцыю. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасьць, суровасьць вобразаў, знакавае адлюстраваньне асяродзьдзя замест рэальнага, падпарадкаваньне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Вэнэцыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і зьвярнуліся да прывабнай рэальнасьці. Джаваньні жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пэйзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ніводны сучасны майстру грэк ня здолеў бы так намаляваць зморшчыны адзеньня Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэньне вобраза праваслаўным пацьвярджае й грэцкі надпіс зьверху, як на іконе, які й даў пазьней назву твору.

Мастак-гуманіст, Джаваньні Бэльліні выступае як сьмелы наватар, творчасьць якога падводзіць вэнэцыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэньня, такім чынам Бэльліні зрабіў вэнэцыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Адрадэньня й адной з галоўных у заходнім мастацтве.

П’ета, малюнак , Уфіцы, Флярэнцыя
П’ета, Бэрлін
Хрыстос нясе крыж, Музэй Гарднэр, Бостан, ЗША
  • Дабравешчаньне. Галерэя Акадэміі, Вэнэцыя
  • Мадонна зь немаўлём, Мэтраполітэн-музэй
  • Мадонна зь немаўлём, Музэй мастацтваў імя Багдана й Варвары Ханенкаў, Кіеў
  • Мадонна зь немаўлём, Бразылія
  • Мадонна зь немаўлём (Мадонна Кантарыні), Галерэя Акадэміі, Вэнэцыя
  • Мадонна зь немаўлём (Мадонна дэльлі Альбэрэці), Вэнэцыя
  • Стрэчаньне, Мастацка-гістарычны музэй, Вена
  • Стрэчаньне, Галерэя Квэрыні Стампальля
  • Хрыстос нясе крыж, Музэй Гарднэр, Бостан, ЗША
  • Маленьне аб чашы, Нацыянальная галерэя, Лёндан
  • Сьв. Геранім, Уфіцы, Флярэнцыя
  • Адсечаная галава Яна Хрысьціцеля, Музэй Цывіка, Пэзара
  • Кроў Хрыста Заступніка, Нацыянальная галерэя, Лёндан
  • Мадонна з грэцкім надпісам, Брэра, Мілян
  • Праабражэньне Гасподняе, Кападымонтэ, Нэапаль
  • П’ета (Аплакваньне Хрыста), Галерэя Акадэміі, Вэнэцыя
  • П’ета (Аплакваньне Хрыста), малюнак, Уфіцы, Фларэнцыя
  • П’ета (Аплакваньне Хрыста), Музэй Польдзі Пэцолі, Мілян
  • Пхета (Аплакваньне Хрыста), Акадэмія Карара, Бэргама
  • П’єта (Аплакваньне Хрыста), Бэрлін
  • Паля дзі Сан Дзакарыя, Вэнэцыя
  • П’яны Ной і тры сыны, Бэзансон, музэй мастацтваў, Францыя
  • Паліптых Сан Вінчэнца Фэрэр
  • Сьвятая алегорыя. Уфіцы, Фларэнцыя
  • Экстаз Францыска Асіскага, калекцыя Фрык, ЗША
  • Сьвятая гутарка, Галерэя Акадэміі, Вэнэцыя
  • Паля Барбарыга, Мурана
  • Паля дзі Пэзара, Музэй Цывіка, Пезара
  • Паля дзі Пэзара, П’ета, Пінакатэка, Ватыкан
  • Паля дзі Сан Джобэ
  • Партрэт кандат’ераў
  • Партрэт невядомага
  • Дож Леанарда Лярэдан
  • Гращенков В. Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963  (рас.)
  • Лазарев В. Н. Джованни Беллини // Старые итальянские мастера. М., 1972  (рас.)
  • Вазари Джорджо. Жизьнеописания наиболее знаменитых живописьцев, ваятелей и зодчих. М., 1994. Т. 2.  (рас.)
  • Муратов П. П. Образы Италии. М., 1994  (рас.)
  • Pallucchini R. Giovanni Bellini, 1959  (італ.)
  • Heinemann F. Giovanni Bellini e Belliniani. 1962. V. 2  (італ.)
  • Huse N. Studien zu Giovanni Bellini. Berlin; New York, 1972  (італ.)
  • Haber, John. Nature, Artifice, and Intepretation  (анг.)
  • Stokstad, Marilyn, Art History, Second Edition, 2002  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джаваньні Бэлінісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Bellini&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500019244
  3. ^ а б в г д е ё ж з RKDartists (нід.)