Перайсьці да зьместу

Джарджонэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джарджонэ
Аўтапартрэт, у вобразе Давіда
Імя пры нараджэньні Giorgio Barbarelli da Castelfranco
Дата нараджэньня каля 1477–1478
Месца нараджэньня Кастэльфранка-Вэнэта, Італія
Дата сьмерці 1510 (32-33 гадоў)
Месца сьмерці Вэнэцыя, Італія
Прычына сьмерці чума
Занятак маляр, плястычны артыст
Навуковая сфэра малярства[1] і выяўленчае мастацтва[1]
Жанры гістарычны жывапіс[2][3], партрэт[2][3], пэйзаж[2][3], рэлігійнае мастацтва[d][2], ню[3], рэлігійны жывапіс[d][3] і жанравае малярства[d][3]
Плынь Адраджэньне
Працы
  • Бура
  • Вэнэра, якая сьпіць
  • Мадона Castelfranco
  • Тры філёзафы

Джарджонэ (італ. Giorgione, каля 1477/8 — 1510) — італьянскі мастак Высокага Адраджэньня, які жыў у Вэнэцыі, чыя кар’ера была раптоўна перарваная ягонай сьмерцю ва ўзросьце крыху за 30 гадоў. Вядомы паэтычнай якасьцю сваіх прац нягледзячы на тое, што дакладна вядома толькі шэсьць карцін ягонага аўтарства. Немагчымасьць высьветліць аўтарства і значэньне ягонага мастацтва зрабіла яго адным з самых загадкавых мастакоў Эўропы.

Разам з Тыцыянам, які быў крыху маладзейшы, заснаваў Вэнэцыянскую школу Італьянскага рэнэсанснага жывапісу, адметную сваімі колерамі ды настроем і традыцыйна адрозьніваецца ад больш лінеарызаваных малюнкаў Флярэнтыйскай школы.

Працы захоўваюцца ў Вэнэцыі, Дрэздэне, Кастэльфранка-Вэнэта, Вене.